+1 стартап ад беларуса на Product Hunt. Ад распрацоўшчыка MSQRD
Былы распрацоўшчык MSQRD беларус Зміцер Курыла запусціў на Product Hunt стартап у галіне даследавання крыві.

На Product Hunt сёння выйшаў CarrotCare — персанальны памочнік у галіне здароўя, які захоўвае, тлумачыць і візуалізуе інфармацыю пра аналізы крыві.
CarrotCare абяцае:
— бяспечнае захоўванне вынікаў аналізаў;
— візуалізацыю біямаркераў крыві;
— сачэнне за зменамі біямаркераў;
— комплекснае тлумачэнне біямаркераў;
— рэкамендацыі для дадатковых аналізаў.
Заснавальнік CarrotCare — Зміцер Курыла, адзін з распрацоўшчыкаў MSQRD. Пасля продажу тэхналогіі MSQRD карпарацыі Facebook/Meta ён пераехаў у Лондан і працаваў у брытанскім офісе сацсеткі. Мяркуючы з профілю Курылы ў лінкедзіне, працу ў Meta ён скончыў у жніўні 2024 года. Цяпер ён прэзентуе сваю ролю ў CarrotCare як «кіраванне камандай з некалькіх інжынераў, дактароў, прадуктавікоў і сапорту».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
гучыць як нешта карыснае, а не гэтыя вашы майндфулнэс