Два праекты з беларускімі каранямі ўвайшлі ў топ-10 перспектыўных польскіх стартапаў па версіі EU-Startups
Выданне EU-Startups.com склала спіс з 10 перспектыўных польскіх стартапаў, заснаваных у 2023–2024 гадах. У яго трапілі два праекты з беларускімі каранямі, заўважыў канал Dzik Pic.
Выданне EU-Startups.com склала спіс з 10 перспектыўных польскіх стартапаў, заснаваных у 2023–2024 гадах. У яго трапілі два праекты з беларускімі каранямі, заўважыў канал Dzik Pic.
Адзін з іх — AI-дызайнер Plain. Стартап стварылі беларусы Таісія Муха і Барыс Малайчык. Сама кафаўндарка параўноўвае Plain з шопінг-асістэнтам у звычайнай краме, які цяпер даступны і ў анлайне.
— Як гэта будзе працаваць: вы заходзіце на сайт канкрэтнай кампаніі, дзе даступны AI-дызайнер у фармаце чата. Даяце яму ўступныя накшталт: «У мяне вялікая сям’я, два сабакі, сучасны інтэр’ер, белыя сцены, драўляная падлога. Ёсць такі бюджэт, і мне падабаецца вось гэтая карцінка з Pinterest». І ён падкажа прыдатныя варыянты.
Паводле яе слоў, у стартапа ўжо ёсць першы кліент і letter of interest ад буйной мэблевай кампаніі.
Згодна з EU-Startups.com, кампанія атрымала фінансаванне ў памеры 116 тысяч еўра для паляпшэння лічбавага рознічнага гандлю з дапамогай intelligent design рэкамендацый.
Другі праект — Cropler. Стартап зрабіў «GoPro для фермераў» — масавую палявую камеру, якая працуе ад сонечнай батарэі і не патрабуе абслугоўвання. Сабраныя даныя — аснова для AI-асістэнта, «лічбавага агранома». Адзін з кафаўндараў — -былы ўдзельнік аграстартапа OneSoil Мікіта Бедункевіч (сузаснавальнік аграстартапа).
У артыкуле EU-Startups.com адзначаецца, што фірма базуецца ў Варшаве і «забяспечвае маніторынг ураджаю на аснове штучнага інтэлекту з дапамогай партатыўных інтэлектуальных камер, якія адсочваюць здароўе раслін і стан поля ў рэжыме рэальнага часу». Кампанія прыцягнула 150 тысяч еўра для прасоўвання дакладнага земляробства на аснове AI.
Астатнія 8 стартапаў:
Binaryx — платформа, якая дазваляе атрымліваць пасіўны прыбытак, інвестуючы ў нерухомасць.
CampusAI — гэта платформа для навучання і працы, якая дае інструменты AI для прыватных асоб і прадпрыемстваў.
Holi — анлайн-праграма для пахудзення з доступам да перадавых методык.
LabFarm — кампанія распрацоўвае вырашчанае ў лабараторных умовах мяса як альтэрнатыву традыцыйнай жывёлагадоўлі.
MoreGrowth — будуе і маштабуе анлайн-брэнды, арыентаваныя на важныя жыццёвыя рашэнні, уключаючы ўэлнэс, фінансы і выхаванне дзяцей. Як пішуць аўтары навіны, яны «ствараюць высакаякасны кантэнт і лічбавыя інструменты, якія дапамагаюць карыстальнікам зрабіць важны выбар».
Petsy — платформа па доглядзе хатніх жывёл, якая звязвае ўладальнікаў хатніх жывёл з праверанымі сабаканянамі.
QRit — што характэрна, стартап з Кракава (астатнія ўсе з Варшавы). Гэта платформа на аснове QR, якая дазваляе кампаніям прымаць безнаяўныя плацяжы і чаявыя.
Wimba — робіць перадавыя артапедычныя вырабы і пратэзы для хатніх жывёл, надрукаваныя на 3D-друкарцы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.