Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Адкладаем толькі 2-3К з 10К». Айцішнік з высокай зп пра жыццё ў Польшчы

Дзiк працягвае чапляцца да ІТ-спецыялістаў з зп у разы вышэйшай за сярэднюю — пагутарыў з 28-гадовым сеньёрам у галіне BE, які атрымлівае каля €10К на месяц.

36 каментарыяў
«Адкладаем толькі 2-3К з 10К». Айцішнік з высокай зп пра жыццё ў Польшчы

Дзiк працягвае чапляцца да ІТ-спецыялістаў з зп у разы вышэйшай за сярэднюю — пагутарыў з 28-гадовым сеньёрам у галіне BE, які атрымлівае каля €10К на месяц.

«Звычайна ўсё дачыста не трацім, але пару разоў здаралася»

— Апошні год я жыву ў Варшаве разам з жонкай і двума маленькімі сабачкамі. Я сеньёр з 10-гадовым досведам: у асноўным гэта BE, але часам і фронтам займаюся, і дэвопсам (СІ/CD у асноўным, ну і куб па дробязі).

Мы вырашылі з’ехаць з Беларусі ў 2020 годзе: спачатку думалі на пару месяцаў з’ехаць у Польшчу, але праз каранцін сабак незразумела як было выводзіць гуляць, таму паехалі ва Украіну. Там затрымаліся крыху больш, ніж на год, але затым атрымалі паўторную PBH і ўсё ж паехалі ў Польшчу.

З часам зразумелі, што нават нягледзячы на вышэйшыя падаткі атрымліваўся прырост у зп.

Цяпер працую як ІП у Польшчы з адным заказчыкам — нямецкай кампаніяй, якая займаецца продажам прадуктаў са сферы healthcare праз інтэрнэт-крамы для ўласных брэндаў.

Даход — каля €10К (крыху больш за $11К) брута, пасля выліку падаткаў застаецца каля €8,5К ($9,5К) на дваіх. Па кантракце ў мяне пагадзінная аплата без адпачынкаў і бальнічных, але тут як дамовішся: мне звычайна проста рэйт большым робяць і аплачваюць дэй’офы. Жонка пакуль не працуе.

Нашы месячныя траты выглядаюць прыкладна так:

  • Растэрміноўка на кватэру ў Беларусі: $2100
  • Арэнда кватэры ў Варшаве: $1200
  • Ежа, алкаголь, бытавая хімія: каля $1100
  • Рэстараны, кавярні, дастаўка ежы: ад $600
  • Хатнія жывёлы: $100 (часам больш, калі патрэбны ветэрынар або купля чагосьці)
  • Падарожжы: ад $3,5 да $5,5К на год
  • Непрадбачаныя пакупкі: палічыць складана, але каля $550 сыходзіць, часам больш
  • Навучанне ў ВНУ: каля $6К на год
  • Разам: $6600 на месяц

Усё гэта — вельмі прыкладныя сумы, бо мы не лічым трат, а цэны можам параўнаць, толькі калі вырашылі дарагую тэхніку купляць.

Звычайна ўсё дачыста не трацім, але пару разоў здаралася: напрыклад, адразу пасля пераезду. Пераязджалі мы сваімі сіламі: на той момант я звальняўся з адной фірмы і ўладкоўваўся ў другую, і ніхто з іх не меў офіса ў Польшчы. 

«З адчувальных пастаянных трат — растэрміноўка на жытло ў Беларусі»

З адчувальных пастаянных трат — растэрміноўка на жытло ў Беларусі, якую мы ўзялі за тыдзень да выбараў. Цяпер засталося пару месяцаў выплачваць. Мы ні дня там не пажылі і будзем яе прадаваць. Потым хочам узяць у лізінг новую машыну, а старую прадаць.

Акрамя таго, я вучуся аддалена ў англійскім універсітэце, бо вышкі ў мяне дагэтуль няма — шмат разоў адлічваўся з ВНУ ў Беларусі з розных прычын. Трохгадовае навучанне каштуе 13 тысяч фунтаў. Цяпер я заканчваю другі курс і абсалютна задаволены: праграма значна лепшая, ніж у БДУІР.

З іншых трат — падарожжы, звычайна на 2-3 дні. Спыняемся ў airbnb або недарагіх гатэлях і ямо ў кавярнях/рэстаранах, дзе лепшы рэйтынг. Сумы выходзяць зусім розныя: часам за год толькі адная паездка, а сёлета выдаткі перавалілі далёка за $5 тысяч. 

Нават на танныя квіткі туды-назад на дваіх аддаеш у сярэднім 100 еўра, плюс сярэдненькае жытло на дзве ночы ад 200 да 300 еўра выйдзе, ежа, пакупкі і забавы — 200-300 еўра. Вось адная паездка і выходзіць у 500-700 еўра.

Дома мы часцей харчуемся ў кавярнях і часта заказваем дастаўку, а некалькі разоў на месяц ходзім у рэстараны (на ўсё каля $600).

На аўто сыходзіць мала: запраўляем яго звычайна раз на месяц-другі, бо грамадскі транспарт, шэрынгі самакатаў і ровар часта зручнейшыя. Платнай медстрахоўкі ў нас няма, таму ўсяго некалькі разоў карысталіся адзінкавымі платнымі паслугамі. 

Увогуле з усімі выдаткамі нам удаецца збіраць у Wise толькі $2-3К на месяц. А яшчэ я заўважыў, што з ростам даходу стаў купляць рэчы, якія не вельмі патрэбныя, але мне хацелася б іх мець. Напрыклад, клавіятуру механічную за $100 (раней і не паглядзеў бы на яе) або праекты на кікстартары. Некаторыя прадукты спрабуеш даражэйшыя і ўжо не хочацца вяртацца да танных (напрыклад, віскі і стэйкі). Але гэта не заўсёды працуе (з хамонам не спрацавала: даражэйшыя часта на смак як чыстая соль без намёку на мяса). А ў асноўным перастаеш звяртаць увагу на цану і больш глядзіш на якасць.

«Сакрэт поспеху просты: Я добры спецыяліст, які ўмее прадаць сябе на сумоўях»

Знаю людзей з вышэйшай кваліфікацыяй, якія атрымліваюць значна менш. Гутарыў са знаёмымі і зразумеў, што хоць пры падобных абавязках зп маюць быць прыкладна падобнымі, але яны часам адрозніваюцца ў разы.

  • Так што мой асноўны сакрэт поспеху просты: я добры спецыяліст, які ўмее прадаць сябе на сумоўях.
  • Другі момант: я ніколі не прывязваўся да аднаго месца і перыядычна манітору рынак на прадмет лепшых умоў і магчымасцяў для росту. 
  • Трэці момант: я ўвесь час падвышаю кваліфікацыю, чытаю і спрабую новыя тэхналогіі і мовы. 
  • Чацвёрты: калі працаваць наўпрост з заказчыкам, атрымліваеш значна больш (выключэнне: ключавыя супрацоўнікі на галерах, каму плацяць звыш рэйту заказчыка, але такіх вельмі мала). 
  • І яшчэ: калі чалавек сацыяфоб, атрымліваць добры заробак ён будзе ў вельмі рэдкіх выпадках, тбо софт-скілоў ніхто не скасоўваў.

Акрамя таго, мне дапамагае ў працы ўменне хутка вырашаць праблемы і не ствараць новых. Бывае, празмерны энтузіязм можа прывесці як да зацягвання задачы, так і атрымання нечаканага выніку, няякаснага кода, які раз за разам прыйдзецца перарабляць. Ну і досыць частая сітуацыя — гэта бясконцыя спрэчкі, адстойванне свайго пункту гледжання, што можа зацягнуць працэс да бясконцасці. 

У мяне падыход іншы: я прыводжу адказнаму за вынік варыянты вырашэння пытання, якія бачу. Калі пасля гэтага прымаецца няправільнае (на мой погляд) рашэнне — я не спрачаюся, а раблю тое, што ад мяне хочуць. 

  

Калі адказны я, то апісваю свае погляды, затым слухаю меркаванне каманды, а потым прымаю рашэнне. Ну і самае частае: заўсёды спачатку імкнуся сфармуляваць спіс пытанняў максімальна поўна, перш як тармасіць іншых. Бо часта ў працэсе частка самых відавочных пытанняў адпадае.

Як сённяшняму джуну перайсці планку даходу ў 10К+?

З улікам нашай інфляцыі, калі джун дарасце да рэальнага сеньёра, 10К ужо не будзе рэдкім заробкам :) Але параіць джунам, як атрымліваць больш, можна. 

  • Па-першае, вучыць і цікавіцца рознымі рэчамі: чым вышэй пазіцыя, тым важнейшы кругагляд у розных рэчах, бо вам патрэбны яшчэ і глабальнейшы погляд на праблему і рашэнне. 
  • Па-другое, трэба часта і шмат хадзіць на сумоўі. Гэта таксама навык, і хардскілы — не заўсёды самае важнае. Якім бы ты ні быў спецыялістам, але без софтскілоў і ўмення камунікаваць будзе цяжка працаваць не толькі табе, але і ўсёй камандзе. Адзін токсік можа моцна нашкодзіць перформансу ўсёй каманды, дый ніхто не любіць людзей, якія заўсёды ўсім незадаволеныя. Так, з імі можна працаваць, але прасцей і прыемней працаваць з тым, хто не канцэнтруецца на негатыве і не ные, што ўсё вакол дрэнна.
  • Па-трэцяе, важна не патрапіць у камфортнае «балота» без усялякага развіцця. Калі ў вас не атрымліваецца развівацца як спецыяліст унутры кампаніі — шукайце іншую і спрабуйце самі развівацца. 
  • І па-чацвёртае, не заўсёды варта гнацца за сумай: цалкам рэальна, што з двух офераў лепшым будзе той, дзе менш прапаноўваюць, але праца цікавейшая / шанцаў на развіццё больш.

Калі ты айцішнік, то асноўныя патрэбы і так пакрываеш, так што згаджацца на нецікавую працу дзеля лішняй пары сотняў не варта. Я зразумеў гэта пасля працы ў гэмблінгу. Мы рабілі слоты, а я ў іх не гуляю і не разумею людзей, якім гэта цікава. Там жа адная кнопка — ты сам практычна не ўплываеш на працэс, а на вялікім прамежку часу дакладна будзеш у мінусе. І атрымліваецца, не асабліва цікава рабіць тое, чаго ты нават тэарэтычна не можаш уявіць і што дакладна не будзеш выкарыстоўваць.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Пакуль усе вучылі Java я выбраў іншае». Як 25-гадовы айцішнік выйшаў на 10К на месяц
«Пакуль усе вучылі Java, я выбраў іншае». Як 25-гадовы айцішнік выйшаў на 10К на месяц
Па тэме
«Пакуль усе вучылі Java, я выбраў іншае». Як 25-гадовы айцішнік выйшаў на 10К на месяц
Айцішнік навучыўся зарабляць 14К+ на месяц. Даведаліся як
Айцішнік навучыўся зарабляць 14К+ на месяц. Даведаліся як 
Па тэме
Айцішнік навучыўся зарабляць 14К+ на месяц. Даведаліся як
«Руководитель. Питаюсь в офисе». Как айтишники тратят мизер — и на что копят
«Руководитель. Питаюсь в офисе». Как айтишники тратят мизер — и на что копят
По теме
«Руководитель. Питаюсь в офисе». Как айтишники тратят мизер — и на что копят

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

ffffffff
ffffffff SRE в EPAM
1

А что за вуз? Для себя интересуюсь.

-4

О, ща жители болота налетят, все фэйки, нет таких зарплат, вон [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] сказал в яуропе максимум 800 ойро зарабатывают.
Но да, зарплата в 10к в европе не то что бы редкость. Как и развитые демократические институты, и работающие законы, и прочие радости цивилизованного мира.

0

как флексят программисты лол

-1

у нас любая доярка по 700 откладывает и чистой к трактористу ложиться, потому что горячая вода льготная

-1

Налоги подозрительно маленькие. Похоже ИП польский. Но все равно расходы дико большие. Похоже человек считать банальное не умеет, выкладывает за какип то рассрочки годами, пропитывая на бухле и путешествиях.

1

рассрочка на квартиру в Белоруссии. на пенсии будет рантье, сдавать джунам айцишникам бетон в новой боровой за хорошие деньги

danilvanovich
danilvanovich Dev в EPAM
-3

Ну, devby просто раскрутил вентилятор! Возмущает и возмущает статья!
28 лет и 10к! Без отпусков и выходных, живёт в холоднющей Польше ради копеечных налогов.
Когда тебе на 10 лет больше, а ты всё ещё не "старший" и получаешь столько, сколько этот человек накапливает.
Да, социофоб, ненавижу собесы, всю жизнь за более 10 лет на одном проекте и одной компании. Какая токсичность? На проекте невидим и неслышим. Что такие, как мы должны застрелится по мнению автора?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 ліпеня 2023, 21:05

4

государство должно вмешаться и остановить эту несправеддивость. от каждого по способности всем поровну распределять. даешь айци комунны!

0

Человек поделился историей, а ты сразу думаешь что бы застрелится. Проблемы тут явно не у автора...

danilvanovich
danilvanovich Dev в EPAM
-1

anone9462, зачем вы мои слова на изнанку переворачиваете? Это автор унижает, как он их назвал - социофобы. Что эти социофобы, которые трудятся не хуже чем автор, не должны получать по 10к. Потому что они «неполноценные», не пойдут в кабак на зыбу, чтобы вогнать в себя за команду рюмку "Пьяной вишни". Поэтому, что по мнению автора нужно делать с теми, кто ненавидит собесы и всю жизнь работает на одном проекте и одной компании?

6

Конечно, парень is a smart guy.
Работать в Польше напрямую на немецкую компанию не всякий беларуский релокант сможет. Они, в основном, на галерах. А там з/п была бы раза в два меньше за ту же работу с той же компанией.

-1

"Доход — около €10К (чуть больше $11К) брутто, после вычета налогов остается около €8,5К ($9,5К)."

Да, очень маленькие налоги.

Однако:
"По контракту у меня почасовая оплата без отпусков и больничных"
Кроме того
Они с женой не смогут пользоваться "бесплатной" польской медициной
Нет страхования от несчастных случаев
Нет страховки по безработице
Нет пенсионных накоплений

Вот как оборачиваются низкие налоги для ИП в Польше.

7

Они могут пользоваться бюджетной медициной, потому что ИП в Польше платят ZUS (без оплаты ZUS не дадут ВНЖ потом). Страховки по безработице у вас и так, и так не будет (если у Вас ВНЖ по работе, то Вы поедете домой). Пенсионные накопления - это просто финансовая пирамида. Больничные и отпуска зависят от работодателя (некоторые негласно дают).
Если бы он работал по umowe o prace, то платил бы 45% налога. Из 10K у него оставалось бы 5,5K. При этом взамен он получил бы фигу.

-5

в Белоруссии высчитывают в фонд социальной защиты населения гораздо меньше, а получают в два-три раза больше взамен чем в польше.

3

Что например, получают?

3

П****лей, вестимо. Только они в рб бесплатные. Зато всем хватит.

-1

"Они могут пользоваться бюджетной медициной, потому что ИП в Польше платят ZUS (без оплаты ZUS не дадут ВНЖ потом). "

Да, но вкладки в ZUS идут дополнительно к податку доходовому. Т. е. наруки у парня будет на €8.5 К, меньше.

2

не €8.5 К, а меньше.

aem-dev
aem-dev Software Developer в JDG
2

просто первые 2 года для ИП есть разные льготы, поэтому платежи страхования ZUS в процентном соотношении не сильно велики (особенно к 10 тыс прихода), так что вполне реальный кейс

0

по umowe o prace выходит 52% после $30k

Anonymous
Anonymous
0

Они с женой не смогут пользоваться "бесплатной" польской медициной

Бесплатного ничего не бывает

Нет страховки по безработице
Нет пенсионных накоплений

Это всё лучше обеспечивать себе самому.

-3

Я знал, что будет разрыв шаблона. С одной стороны парень работает не на "белорусской галере", как Вивикин любит. С другой стороны он работает а "нецивилизованной Польше", мимо чего Вивикин пройти не может. Поэтом и накинул на вентилятор. При этом даже не разобравшись с медициной.
Вот если бы он работал в Германии, то такого сообщения не было бы. Только хвалебное

danilvanovich
danilvanovich Dev в EPAM
-2

glenlake, что делать тем, кто не очень смартфонит? До 10к им как до Луны?

mishka
mishka dev в Galera
0

Идти к своему РМу и туфлем стучать по столу, требуя пересмотреть ЗПшку...

1

damien,
А зачем тебе эти 10 К если у тебя уже всё есть что можно купить на эти деньги? Живёшь на Кипре в мягком средиземно морском климате. Рядом тёплое море. Всю свою работу делаешь до обеда потому что за десять лет уже всё изучил что от тебя требуется.
Что делать?
Да просто радуйся жизни.

0

Ты так живёшь? На Кипре!

darkfall
darkfall Погонщик девопсов в Bloody enterprises
1

Стесняюсь спросить, вы на Кипре живёте на своей вилле за $300k или в съёмном жилье? Если второе - то доход в 10к не помешает ;) а лучше больше

danilvanovich
danilvanovich Dev в EPAM
0

darkfall, живу на cъёмном за 300к, но не вилла. Вилла тут от 500к, а хорошая от 1М. На свою потиху коплю, не как автор только 30% от зп, а накапливаю все 60%. Потому что по ресторанам не хожу и не трачу на поездки по странам. У меня тут курорт. А ресторан я каждый день готовлю сам фрукты, овощи и морепродукты.

danilvanovich
danilvanovich Dev в EPAM
0

glenlake, до обеда - сон. Работаю ночью, после того как все свои дела сделаю покушаю и погуляю на море.

-1

Работать в Беларуси напрямую на немецкую компанию за 11 К не всякий беларуский Вивикин сможет.

2

BE это что?

darkfall
darkfall Погонщик девопсов в Bloody enterprises
1

Бэкенд наверное, тоже не понял)

Anonymous
Anonymous
-1

Не понял сути... с чего писать про чела с 10K, а не 5 или или 20? Работал бы чел на американскую фирму имел бы больше, работал бы на себя так и мог бы и 1М иметь.. жил бы в Дубае, налогов бы не платил. Сколько бы кто не зарабатывал всегда будет те у кого больше ). Да, когда-то ценность от написания кода достигает предела или вообще не нужа, так он и сам пишет, что нужно и другие скиллы развивать.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 ліпеня 2023, 15:50

danilvanovich
danilvanovich Dev в EPAM
0

user28, как может девопс работать на себя скажите мне? Человек, который запускает релизы на энвах и следит за производительностью. Человек, который обязан в выходные дни ставить релиз на прод - не жизнь, а сказка.
Я понимаю, если бы он приложение разрабатывал для телефона или игру какую, где бы он смог развернуться на себя и найти людей на себя. Какой смысл жить в Дубае на зп в 10к? Всё запретное запрещено: ни тебе лэдибоев, ни прочей веселухи, даже женщины и те отдельно в метро ездят. Ты там никогда гражданином не станешь, если не миллиардер.

darkfall
darkfall Погонщик девопсов в Bloody enterprises
0

Парень - красавчик) Особенно что этот уровень у него в 28, а не в 38. Тоже имею схожий доход (правда как хороший спец на галере, которому зачастую платят выше рейта заказчика), и такие же статьи и суммы расходов (даже 2к в месяц по рассрочке в Минске у А-100 ахах)). Правда живя с семьёй в Тае, Бали, Малайзии откладывать почти ничего не получается, от силы 1000 в месяц. Жилье все же подороже чем в Польше, перелеты, ну и расходы на детей тоже есть.

По советам он все правильно сказал. Уметь себя продавать на собесах (сейчас когда кризис в индустрии особенно важно). Быть хорошим problem solver-ом и fire fighter-ом. Но и уметь не звездиться и играть в суперзвезду, а когда надо двигаться со скоростью команды. Ну и софт скилы да. Про хард это и так понятно, если работа - не твое хобби, то имхо высот добиться сложно.

-4

скоро они все к нам будут релоцироваться в поисках работы на государственных предприятиях. вот тогда польской экономике крах и придет, от нехватки квалифицированого персонала