Аналітыкі CB Insights на аснове актыўнасці інвестараў, каментароў топ-менеджараў з фінансавых справаздач, згадак у СМІ, патэнтаў ды іншых сігналаў склалі спіс з 11 трэндаў у ІТ-індустрыі, за якімі трэба сачыць у 2023 годзе.
Аналітыкі CB Insights на аснове актыўнасці інвестараў, каментароў топ-менеджараў з фінансавых справаздач, згадак у СМІ, патэнтаў ды іншых сігналаў склалі спіс з 11 трэндаў у ІТ-індустрыі, за якімі трэба сачыць у 2023 годзе.
Неўміручасць як паслуга
Людзі шмат тысяч гадоў шукаюць спосабы падоўжыць жыццё. Цяпер назіраецца павышаная цікавасць да гэтай тэмы сярод венчурных інвестараў і тэхналагічных кампаній.
Суперпраграмы
На рынку намячаецца бітва шматфункцыянальных праграм — такія ўжо ёсць, напрыклад, у кітайскай Tencent (WeChat) і «Яндэкса». Канкурэнтаў хочуць зрабіць Microsoft і Twitter.
Адраджэнне фінтэха
Цяпер гэтая галіна перажывае найгоршыя часы за ўсю сваю гісторыю. Тым не менш фінтэх-стартапы знаходзяць спосабы адаптавацца да сітуацыі, напрыклад, выходзяць на новыя рынкі і развіваюць супрацоўніцтва з карпаратыўнымі кліентамі.
Хатнія робаты
Робаты самага рознага прызначэння — ад пыласосаў да чулых суразмоўцаў — пачынаюць займаць усё больш месца ў доме чалавека. Над іх бяспечнай інтэграцыяй у нашае жыццё актыўна працуюць тэхнагіганты і стартапы.
Віртуальныя электрастанцыі
На тле росту патрэбы чалавецтва ў аднаўляльнай энергіі, праблемы забеспячэння стабільнасці электрасеткі і падаражання электраэнергіі ўсё хутчэй атрымлівае распаўсюд дэцэнтралізаваная энергетыка.
Бум матэрыялаў на біяаснове
Кампаніі будуць усё больш эксперыментаваць з натуральнымі кампанентамі — напрыклад, тымі, што змяшчаюць грыбы і багавінне, — для распрацоўкі матэрыялаў новага пакалення.
Лічбавыя пахі
Лічбавізацыя водараў — рэч складаная, але кампаніі ў гэтым кірунку робяць значныя поспехі. Іх распрацоўкі могуць паўплываць на харчовую, гандлёвую, медыцынскую і розныя іншыя галіны ўжо ў недалёкай будучыні.
Фемтэх
Рынак рашэнняў для жаночага здароўя больш засяродзіцца на кірунках, якія пакуль менш даследаваныя, напрыклад, менапаўза і рэпрадуктыўнае здароўе.
Пачатак рэгенератыўных агратэхналогій
Стартапы-распрацоўшчыкі тэхналогій для рэгенератыўнай сельскай гаспадаркі імкнуцца палепшыць здароўе глебы і функцыянаванне экасістэм, напрыклад, пры дапамозе звязвання вугляроду і цэласнага падыходу да фермерства.
Тэхналагічны ўздым Індыі
Венчурныя капіталісты будуць інвеставаць у Індыю ў спадзеве атрымаць выгаду з новага вітка росту стартап-экасістэмы.
Больш рашэнняў для маніторынгу здароўя
Маніторынг здароўя эвалюцыянуе за межы звычайнага аддаленага назірання за здароўем пацыентаў да бесперапыннага збору даных з дапамогай пастаянна падключаных і менш інвазіўных гаджатаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.