Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Ненавіджу кампанію за гэта». Як і нашто айцішнікі працуюць па 12-16 гадзін

Спыталі ў айцішнікаў, якія працуюць па 12+ гадзін, што вымушае іх траціць на праекты асабісты час. І сабралі шмат гісторый, выбралі самыя цікавыя плюс пару тыповых. Кагосьці вымушае авертайміць працадаўца, у кагосьці — два праекты, і ніводнага не кінеш, хтосьці 5 гадзін дабіраецца ў Шабаны і назад, а хтосьці проста любіць працаваць.

25 каментарыяў

Спыталі ў айцішнікаў, якія працуюць па 12+ гадзін, што вымушае іх траціць на праекты асабісты час. І сабралі шмат гісторый, выбралі самыя цікавыя плюс пару тыповых. Кагосьці вымушае авертайміць працадаўца, у кагосьці — два праекты, і ніводнага не кінеш, хтосьці 5 гадзін дабіраецца ў Шабаны і назад, а хтосьці проста любіць працаваць.

«Кампанію за тое, што вымушае працаваць у такiм рэжыме, ненавіджу»

— Я з тых, хто працуе па 12-16 гадзін на дзень. 2D-артыст, працую ў геймдэве. Пасля таго, як на пачатку восені скарацілі каля траціны супрацоўнікаў, шмат хто з лінейных спецыялістаў перайшоў на падобны рэжым.

Афіцыйна кампанія нібыта не вымушае так працаваць, і публічна менеджары кажуць, што трэба працаваць 8 гадзін. Толькі вось скарацілі не толькі працаўнікоў, але і тэрміны выканання задач: на што раней закладаўся тыдзень — цяпер трэба рабіць за 3-4 дні. З тымі, хто не дае рады, размова кароткая — на выхад, «за плотам» стаіць чарга з тых, каго возьмуць на тваё месца.

Асабліва «радуе» тое, што менеджмент у такіх умовах працягвае працаваць над развіццём цябе як спецыяліста — трэба хадзіць на курсы, выконваць дадатковыя задачы, выглядаць заўсёды софтскіл-агурком з шырокай усмешкаю.

Такі рэжым працы — сапраўднае выпрабаванне для ўсяго арганізма і псіхікі. Найгоршае, што нават у тыя 5-6 гадзін сну і адпачынку не атрымліваецца пераключыцца: у сне працягваеш маляваць лакацыі і персанажаў. Нават не магу ўявіць, як даюць рады тыя, хто мае дзяцей.

Трымаешся на такой матывацыі, што, згубіўшы працу, апынешся пад мастом, без жытла, ежы і карпаратыўнай тэхнікі. Ратуюць ударныя дозы энергетыкаў і думка, што калісьці, няхай праз год ці два, крызіс усё ж мае скончыцца, яны не бываюць вечнымі. Ну і тое, што да ўсяго прызвычайваешся — усё роўна ад пачатку вайны не да разваг, хобі, планаў, спорту, здароўя. Тут бы выжыць — вось і робіш што можаш для свайго выжывання.

Тыповы мой дзень выглядае так:

  • пад’ём у 9:30, каб выпіць вады, прывесці сябе да ладу і падрыхтавацца да дэйліка, а дзясятай на паўгадзіны;
  • пасля яго працую да 13:00–14:00 і раблю перапынак на гадзіну — паесці-паглядзець ютуб;
  • далей праца да 19:00–20:00 і яшчэ адзін перапынак на 1-2 гадзіны на вячэру і адпачынак;
  • недзе ад 22:00 стартуе шчыльная праца да 3:00–4:00 ночы, калі ніхто ўжо не тузае і не адрывае;
  • перад сном паўгадзіны-гадзіна — пачытаць або паслухаць кнігу, залезці ў душ.

У пятніцу звычайна дазваляю сабе скончыць каля 19:00–20:00, бо заўтра зранку ніхто не будзе пытаць за зробленае. Там можна адпачыць да 2:00 ночы, паглядзець кіно, пагуляць, пачытаць і потым салодка паспаць гадзін 10.

На выходных прачынаешся недзе па абедзе. У першую палову дня прыбіраеш хатку, ідзеш па прадукты на наступны тыдзень, у горад, адпачываеш. У другой палове дня гадзін 6-8 дарабляеш што не паспелася за тыдзень і робіш задачы з курсаў. У суботу звычайна дарабляеш, у нядзелю вучышся.

У прынцыпе хапае часу на тое, каб закрыць базавыя патрэбы. З цікавага — калі робіш штосьці не звязанае з працай, заўсёды ў галаве цікае таймер, колькі на гэта ідзе часу. Мару, што калісьці сітуацыя стане лепшай ды, прабачце, змагу хадзіць у туалет і не глядзець пры гэтым на гадзіннік.

Я не ўспрымаю таго, што адбываецца, як норму, не пакутую на працагалізм, мне ўсё гэта край не падабаецца. Кампанію за тое, што яна вымушае працаваць у такiм рэжыме, карыстаецца сітуацыяй і выціскае ўсе сокі, — ненавіджу, скрыгочуць зубы, калі менеджары расказваюць пра каштоўнасці. Але цяпер вельмі складана знайсці новую працу і трэба на штосьці жыць.

«І беларускае размеркаванне ідзе, і польскі дазвол на жыхарства маю»

З’ехаў з Беларусі ў Польшчу пасля ВНУ. Працую на дзвюх працах. Першая — тая, дзе ў мяне размеркаванне пасля ўнівера, другая — тая, з якой падаюся на дазвол на жыхарства. І абедзве аддаленыя. 

Звычайна я прачынаюся, а 9:00 раніцы — спачатку ў адной камандзе мітынг, потым у другой. У працы даволі шмат камунікацый з калегамі, бо я Data Scientist, а пры дзвюх працах мітынгі памнажаюцца на 2. Таму час на «засяроджана папрацаваць» застаецца на вечар. Звычайна мой «працоўны дзень» заканчваецца, а 21:00–22:00, але ёсць выключэнні, калі даводзіцца заседжвацца аж да 01:00–02:00 ночы. 

Мінусы такога жыцця: 

  • асабістага часу (каб схадзіць у спартзалу, з’ездзіць у гандлёвы цэнтр і гэтак далей) ад панядзелка да пятніцы проста не існуе. На працягу дня я выходжу тры разы па 15 хвілін на шпацыр з сабакам, раблю некалькі перапынкаў, каб паесці, раз на пару дзён магу выйсці ўвечары. Калі вылучыць час на штосьці яшчэ, гэта будзе каштаваць мне сну, бо задачы нікуды не падзенуцца.
  • ёсць праблемы са сном — з перанапружанай галавой цяжка засынаць і цяжка прачынацца. Праз паўгода такога рэжыму здароўе таксама пачынае падводзіць.


Плюсы: «два зайцы» — і беларускае размеркаванне ідзе, і польскі дазвол на жыхарства маю. Ну і айцішны заробак, памножаны на два. 

https://unsplash.com/photos/mW8leLeSmDM

«У левым вуху — слухаўка ад адной каманды, у правым — ад другой»

Працую па 14-16 гадзін на суткі. Як так выйшла: я працаваў на заказчыка з Амерыкі напрамую. Добрая каманда, праца аддаленая, выдатны заробак — усё задавальняла. 

Але праз нейкі час мне прапанавалі яшчэ адзін цікавы праект на выдатных умовах — ужо ў іншай кампаніі. Старую працу кідаць было шкада, а новая прапанова — такая класная. А я якраз на нерухомасць збіраю. Вырашыў рызыкнуць — і стаў працаваць на дзве кампаніі адначасова. 

Мае працадаўцы нічога не ведаюць адно пра аднаго. Даводзіцца выкручвацца, асабліва калі абедзве каманды ад цябе адначасова чагосьці хочуць.

Бывалі выпадкі, калі я сядзеў на двух мітынгах адначасова: у левым вуху — слухаўка ад адной каманды, у правым — ад другой. Хаця, вядома, гэта крайнія выпадкі — я стараюся такога пазбягаць. Я спрабую аддаваць сябе абедзвюм камандам пароўну.

Мой працоўны дзень пачынаецца, а 9:00–11:00 раніцы і заканчваецца, а 1:00–3:00 ночы ў залежнасці ад нагрузкі. У сярэднім выходзіць 14-16 працоўных гадзін на дзень. Калі зусім не паспяваю, пераношу частку працы на выходныя. Але я ўжо зразумеў для сябе, што гэта дрэнны план: і праца ідзе павольна, і ты не паспяваеш адпачыць перад наступным цяжкім тыднем. Таму я бяруся штосьці рабіць у выходныя толькі ў крытычных сітуацыях. 

Каб даць мозгу адпачыць, выключаю са свайго жыцця інфармацыйныя тэхналогіі на ўсе выходныя — толькі паездкі-паходы, вылазкі на прыроду, фізічная праца, праца з дрэвам, а таксама сустрэчы з сябрамі. 

«Спачатку дапамагалі медытацыя, адпачынак за горадам і сэкс, праз паўгода — ужо нічога»

— Я так працаваў у сапорце — па 12 гадзін і ў начныя змены таксама. Пакуль табе 20+, гэта нармальна, а потым пераходы ў ноч даюцца складаней — ужо не хапае здароўя, ты не аднаўляешся, выгараеш кожныя паўгода (і лечышся толькі адпачынкам). 

У нейкі момант да ўсяго гэтага я дадаў курсы англійскай, і вішанька на торце — пайшоў на курсы PM. 9 месяцаў я спаў па 4-6 гадзін і дзесьці раз ці два на тыдзень дазваляў сабе адсыпацца. Было вельмі цяжка. Спачатку мне дапамагалі медытацыя, актыўны адпачынак за горадам (на трэнажорку сіл ужо не было) і сэкс, але пры канцы шостага месяца ўжо нічога з гэтага не працавала. 

Скончыўшы курсы, я перастаў працаваць у рэжыме шматзадачнасці, стаў рабіць працу паслядоўна — і з’явілася магчымасць яе менеджарыць. 

«На штодзённыя паездкі ў офіс марную па 5 гадзін на дзень»

— Працую ў сярэднім па 8,5 гадзін, але на штодзённыя паездкі ў офіс марную па 5 гадзін на дзень. З дому я выходжу ў 5:50, а вяртаюся ў 18:50 — атрымліваецца 13 гадзін.

Я працую lead firmware developer у кампаніі ў Шабанах, А жыву ў прыгарадзе Дзяржынска. Каб дабрацца раніцай у офіс, спачатку іду пешшу 20 хвілін да найбліжэйшага аўтобуснага прыпынку, потым аўтобусам з Дзяржынска еду да электравіка, далей гадзіну на электравіку, а потым яшчэ на метро і тралейбусе. На працу я прыязджаю ў 8:20. А ўвечары — той жа шлях, толькі ў зваротным парадку. 

У кампаніі ў нас няма аддаленай працы і ніколі не было — нават у пік пандэміі. Дый складана гэта: мы працуем з жалезам — мікракантролерамі, платамі, вялікімі прыборамі — дадому іх не возьмеш. 

На гэтага працадаўцу я працую 1,5 года, а наогул за сваю кар’еру адпрацаваў ужо 17 гадоў у розных кампаніях у Мінску і ніколі не дабіраўся да офіса хутчэй, ніж за 2,1 гадзіны. Ці не было спакусы перабрацца ў Мінск, зняць кватэру? Не: у мяне сям’я, дзеці. Жыць асобна ад іх або мяняць працу жонцы, а дзецям школу і дзіцячы садок, перабірацца са свайго дома на здымную кватэру — ну такое сабе…

https://unsplash.com/photos/4flhKx1sUdE

«Цікавая справа, якое мне прыносіць мора задавальнення»

— Мне за 30, я даўно не студэнт, але часам праца так захоплівае, з’яўляецца энтузіязм — і я не магу заснуць. Тады я гатовы працаваць над праектам па 12+ гадзін у працоўныя дні, а часам і выходнымі.

Жонка да гэтага ставіцца з разуменнем. Я ж таксама не магу лічыць гэта выключна працоўным момантам. Я не стаўлюся да працы як да чагосьці, што я раблю, каб зарабіць грошы, гэта больш цікавая справа, якая мне прыносіць мора задавальнення, і мне за гэта яшчэ і выдатна плацяць.

«Мой уласны выбар, бо ёсць матывацыя развівацца і расці»

Працую па 12+ гадзін — гэта мой уласны выбар, бо ёсць матывацыя штодня развівацца і расці. Працоўны дзень я пачынаю каля 9:00 раніцы: прыкладна праз 10 хвілін пасля таго, як прачнуўся і памыўся, — ужо штосьці раблю і фонам перакусваю. У раёне 10:00 выязджаю ў офіс. У дарозе працую, камунікую ў чатах.

Далей да 20:00–21:00 у офісе. Пакуль еду ўвечары дадому, заказваю ежу, літаральна 30 хвілін гляджу якое-небудзь відэа, каб расслабіцца, вячэраю. А потым зноў саджуся за працу — і працую да 1:00–2:00 ночы. У выходныя я звычайна даю сабе магчымасць адпачыць.

У такім графіку працую ўжо 2,5 года (а ўсяго ў прафесіі амаль 5 гадоў), але ў мяне быў перапынак на паўгода праз выгаранне: так выйшла, што я змяніў працадаўцу, але новая кампанія была маленькай, мне не хапала камунікацыі. Я зразумеў, наколькі гэта для мяне важна, толькі ў той момант.

Я сышоў з кампаніі, паўгода знаходзіўся ў пошуку, адпачываў. Цяпер зноў у страі. Знайшоў свой рэцэпт ад выгарання: працаваць з пэўным тыпам задач, камунікаваць з людзьмі, працаваць у офісе, ну і, вядома ж, дасягаць мэт, якія прыносяць вынік.

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер. 

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoinbc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcasht1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

15 компаний отвечают про овертаймы. «Вряд ли на 12-м часу из программиста будет струиться хороший код»
15 компаний отвечают про овертаймы. «Вряд ли на 12-м часу из программиста будет струиться хороший код»
По теме
15 компаний отвечают про овертаймы. «Вряд ли на 12-м часу из программиста будет струиться хороший код»
«Обед включён в рабочее время». Как овертаймят в Польше — релоканты сравнили
«Обед включён в рабочее время». Как овертаймят в Польше — релоканты сравнили
По теме
«Обед включён в рабочее время». Как овертаймят в Польше — релоканты сравнили

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
6

"Найгоршае, што нават у тыя 5-6 гадзінаў сна і адпачынку не атрымліваецца пераключыцца: ува сне працягваеш маляваць лакацыі і персанажаў."

Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.

)))

ksoftware
ksoftware React developer в evil Galactic Empire
8

На**я работать нон стоп? Всех денег не заработаешь.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 лютага 2023, 17:43

7

есть такая штука - не знаешь чем себя занять, бухать и деградировать не хочешь, по бабам то же не то (слишком нервно и дорого, разве что в молодости), проститутки намного дешевле, но скучно, у друзей свои заботы и каждый день в гости не находишся, семью заведешь - "дети, расширяй жилплощадь, работай", разведешся - половину отсудят, в гараже с кем нибудь собраться и что нибудь эдакое сложное сделать - непонятно, где все эти самомотивированные люди с которыми можно что нибудь создавать водятся.

вот и выбирают люди меньшее из зол - работают по 10..16 часов в сутки, зарабатывают пока прёт, а там либо подвернется что то интересное, что подворачивается всего лиль пару раз в жизни, а если досрочно подохнешь, либо детям, либо родственникам, что нам кабанам.

6

деградировать не хочешь,

формошлепство - это не саморазвитие

1

Зато бабки приносит

2

у умных инженеров, формошлепство автоматизировано и когда приходит такой чисто формошлепочный проект, они всего лишь тихонечко достают из загашника свою наработку которой закрывают 70% формошлепства, и тихонечко пожинают плоды которые их интеллект сгенерировал, главное - никому об этом не говорить, что ты сделал и размеренно ползти по спринтам :)

table
table Table в Database
7

если много работать и никогда не отдыхать - будешь самым богатым на кладбище

8

Я работаю lead firmware developer в компании в Шабанах, а живу в пригороде Дзержинска. Чтобы добраться утром в офис, сначала иду пешком 20 минут до ближайшей автобусной остановки, потом автобусом из Дзержинска еду до электрички, далее час на электричке, а потом ещё на метро и троллейбусе. На работу я приезжаю к 8:20. А вечером — тот же путь, только в обратном порядке.

Тот случай, когда покупка авто будет более чем оправданной, 2 часа примерно туда-обратно на дорогу вместо 5

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 лютага 2023, 19:19

7

Я понял, что дорога для человека - способ отдохнуть от семьи.

5

вангую, что в той вероятно крупной компании, где человек работает, на инжернерах едут - но это неотъемлемое право инженеров давать на себе ехать или не давать.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лютага 2023, 15:39

8

Было у меня пару периодов, когда конкретно перерабатывал. Причины всегда были две: либо ощущал, что не выдаю ожидаемый результат и компенсировал усердием, либо любил проект и превращал его из работы в хобби. Заканчивалось это всегда одинаково: начальство привыкало и садилось на шею все больше и больше. Переработки принимались за должное, появлялось все больше обязанностей, проект не выходил из стадии аврала, как бы сильно команда ни старалась. А потом еще и оказывалось, что в другом месте можно работать меньше и получать больше.

happy_roger
happy_roger Философ в Планета Земля
-2

Так и есть. И ещё возможность познакомиться в транспорте с кем-то, из женского пола.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
5

Заканчивалось это всегда одинаково: начальство привыкало и садилось на шею все больше и больше

Золотые слова! Так и есть! Как говорится - аппетит приходит во время еды.
С другой стороны, противоречий нет, всё логично, другие люди не могут ведь видеть какие вы усилия делаете и сколько времени работаете, как и вы не можете видеть их работы.
И не нужно бояться показаться малопродуктивным в глазах менеджера - я вот работы менеджера вообще не вижу, кроме пары раз в месяц о жизни поболтать.

6

Буду краток: это их выбор. Винить кого то другого - это перекладывание ответственности.

8

Из Дзержинска мазохист, за 15 лет мог бы авто или мото купить. Да и железо на дом берут легко, даже стендами.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
0

Походу да, мазохист, ещё небось и гордится железячкой которую делает, хотя через 5 лет она будет даром никому не нужна.

-1

А ты гордишься новой формочкой в эксельчике и копипасто попаскрипта?

1

айти-комикадзе

danilvanovich
danilvanovich Dev в EPAM
10

Они там по 10к получают? Беларуские заробитчане.
Тут встаёшь в 11 утра, полчаса на митинге, а потом, то в магазин, то к врачу. И кушать готовить ещё пару часов надо: пока сибаса разделаешь и приготовишь, и овощи промыть, обрезать, протушить, и на десерт ягодки с манго промыть, почистить, а потом кушать час. Если бы платили так, что из ресторана еду привозили, то почему бы и нет. Но приготовят они в том ресторане стол номер 5 - правильно питание для моих больных органов пищеварения, а не сырые, жаренные изыски?
Поработаешь час, а потом надо идти заниматься здоровьем: погулять на свежем воздухе 7 км за два часа или поплавать на пляже.
И поработать ещё успеть с 23 ночи до часа ночи.
На одном проекте уже годы прошли, а понимаешь, что ничего не знаешь как он работает. Новые люди приходят и больше знают, как и что работает.
Ворох заболеваний нажит за всё время: сколиоз, давление, слабость, глаза уже зоркость потеряли. Хочется пожить, а не умереть за компьютером.
Я не могу представить, как можно работать по 12-16 часов?! Неужели получаешь удовольствие от этого? Было бы у меня несколько миллионов долларов, то и часа не работал бы.

4

Переработки это верный способ получить выгорание и заработать кучу болячек.

2

4 часа честно и сосредоточенно поработать достаточно. На офисе вечно то чаи гоняют, то в теннис играют. Когда две работы, то хотябы зарплата как-то оправдывает, можно или жилищные вопросы решить или подушку безопасности скопить, чтобы на крайняк можно было отдохнуть до окончания кризиса.

mr-smith
mr-smith Разработчик в Самозанятый
1

Эт точно, у меня знакомый 3д моделер как-то ушел на удаленку работать в международную компанию из обычного офиса, так жаловался что не хватает общения. Я же, программер, ушел с офиса на удаленку - и для меня ничего не поменялось, что там был код весь день что тут.
Сам постепенно пришел к выводу что 4-5ч сосредоточенной работы это предел эффективности, далее начинает рассеиваться внимание, начинаешь слакать и тянуть. За исключением авралов конечно, когда андреналин бурлит. Но там другая проблема, выматываешься в 0 просто.

4

Иногда в жизни как запутаешься, так фиг выпутаешься

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
0

"Кто везёт - на том и везут"

mr-smith
mr-smith Разработчик в Самозанятый
1

Мне сложно представить работающих по 16 часов.
Имел опыт работы часов по 12-13 в течении года, да и то не каждый день - и конкретно задолбался, так что больше такое не повторяю.
Имел опыт и по 16 - эффективно это буквально пару дней, потом все как в тумане, тормозишь как на ручнике и результат выдаешь такой же. Смысла делать это, кроме как аврал, мало.
Работал как то раз и с одним человеком который, по подозрению, имел более одного проекта - потому что до него достучаться с рабочими вопросами было реально сложно и медленно. Ряд профессий, в частности программер, требуют большей отдачи что бы тянуть одновременно пару проектов.