Колькасць абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі склала амаль 12 млн

Пра гэта паведамляе міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў сваім тэлеграм-канале.

3 каментарыя

Прэс-служба мінсувязі таксама адзначае, што ўзровень пранікнення склаў 130,6 абанента на 100 жыхароў. А паслугі мабільнай сувязі па стандарце LTE ахопліваюць 99% насельніцтва.

Акрамя таго ў паведамленні гаворыцца, што «Белтэлекам» актыўна завяршае пераход на IMS-платформу, да якой ужо падключаныя амаль 3,8 млн абанентаў. Па тэхналогіі GPON на 1 кастрычніка былі падключаныя 3 млн абанентаў.

За студзень–верасень гэтага года шырыня вонкавага канала для доступу ў інтэрнэт павялічылася на 290 Гбіт/с і склала 3920 Гбіт/с.


Читать на dev.by