133 дні з жыцця Сонца змясцілі ў гадзінным відэа
Цэнтр касмічных палётаў Годарда пры NASA апублікаваў відэа даўжынёй у 59 хвілін, якое дэманструе, як змянялася паверхня Сонца ў перыяд ад 12 жніўня да 22 снежня 2022 года.

Асновай відэа сталі відарысы, зробленыя з дапамогай камеры абсерваторыі сонечнай дынамікі (SDO) у экстрэмальным ультрафіялетавым дыяпазоне з інтэрвалам 108 секунд. Апарат быў запушчаны ў космас у 2010 годзе і размяшчаецца на геастацыянарнай арбіце вышынёй 22 тысячы км ад паверхні Зямлі.
Абсерваторыя фіксуе пастаянныя змены на паверхні зоркі, а таксама даследуе ўнутраную частку свяціла, яго магнітнае поле і гарачую плазму ў сонечнай кароне. Штодня SDO робіць каля 70 тысяч відарысаў, а агульны аб’ём сабраных з дапамогай абсерваторыі даных складае каля 1,5 Тб. Касмічны апарат дапамог навукоўцам стварыць найвялікшы набор даных пра Сонца.
На відэа можна бачыць велізарныя петлі плазмы, што выгінаюцца ўздоўж сілавых ліній магнітнага поля зоркі, і сонечныя выбліскі, якія суправаджаюцца выкідам плазмы. Асноўная місія SDO скончылася яшчэ ў 2015 годзе, але NASA падоўжыла тэрмін службы апарата да 2030 года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.