Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Цяжарная» кітаянка везла ў «жываце» 200 чыпаў Intel. Не давезла

Кітайскія памежнікі затрымалі жанчыну, якая спрабавала правезці ў краіну 202 працэсары Intel і 9 айфонаў. Яны былі замацаваныя пад накладным жыватом для імітацыі цяжарнасці, піша TechSpot.

Пакінуць каментарый
«Цяжарная» кітаянка везла ў «жываце» 200 чыпаў Intel. Не давезла

Кітайскія памежнікі затрымалі жанчыну, якая спрабавала правезці ў краіну 202 працэсары Intel і 9 айфонаў. Яны былі замацаваныя пад накладным жыватом для імітацыі цяжарнасці, піша TechSpot.

Няўдалая кантрабандыстка праходзіла мяжу паміж тэрыторыяй Макаа і горадам Чжухай у правінцыі Гуандун. Службоўцам мытні падалася ненатуральнай яе пастава для жанчын у «ейным становішчы» на трэцім трыместры — прынамсі так выглядаў жывот. Сама яна сказала, што на 5-6 месяцы.

Пры даглядзе выявіўся фэйкавы жывот і ягонае «жалезнае» начынне, загорнутае блокамі ў плёнку і прылепленае да цела скотчам.

Мяркуючы з фатаграфій знаходак у сацсетках, гэта былі працэсары Alder Lake або Rocket Lake. Айфоны падобныя на чорныя мадэлі iPhone X альбо XS. Агульны кошт прылад можа дасягаць $100 тысяч.

Як адзначае выданне, кантрабанда — частая з’ява ў Кітаі праз высокія імпартныя мыты. Працэсары і тэлефоны падобным чынам на целе спрабавалі правезці і раней. Напрыклад, рэкорд па працэсарах належыць двум дальнабойшчыкам, якія на канцавінах везлі з Ганконга 256 штук, а па смартфонах — мужчыну, які ішоў адтуль жа са 146 айфонамі. Цікава, што пакуль трапляліся кантрабандысты толькі з чыпамі Intel і смартфонамі Apple.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.