Паглядзелі, якія ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі зарэгістраваныя сёння ў Літве (паводле звестак rekvizitai.vz.lt), колькі працуе супрацоўнікаў, які заробак яны атрымліваюць.
Вось так выглядае топ-10 кампаній паводле памеру штату. Як бачым, за вясну-лета і няпоўны верасень колькасць супрацоўнікаў у літоўскіх офісах прыкметна вырасла.
EPAM
- Штат — 1400+ чалавек
- Вакансіі — 186
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 4658 еўра
У літоўскім офісе EPAM ужо амаль 1,5 тысячы зарэгістраваных супрацоўнікаў. За вясну-лета і палову верасня каманда вырасла ў 4 разы. Асабліва інтэнсіўна штат EPAM рос у чэрвені-ліпені (амаль 750 чалавек за два месяцы). Верагодна, штат павялічыўся ў асноўным за кошт рэлакантаў з Беларусі і Расіі.
Сярэдні заробак (брута) у ліпені перавысіў 4,6 тысячы еўра. А па выніках першага паўгоддзя EPAM увайшоў у лік найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы, заплаціўшы ў бюджэт 2,7 мільёна еўра падаткаў.
Асноўны офіс EPAM знаходзіцца ў Вільні. Мяркуючы з даных rekvizitai.vz.lt, кампанія ўлетку адкрыла другое падраздзяленне — у Коўне. На гэты момант там зарэгістравана 13 супрацоўнікаў.
На сайце EPAM цяпер адкрыта 180+ вакансій у Літве, траціна з іх прапаноўвае працу беспасярэдне ў віленскім офісе.
Wargaming
- Штат — 980+ чалавек
- Вакансіі — 43
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 5130 еўра
Каманда Wargaming у Вільні вырасла за сакавік-верасень больш чым удвая. Цяпер у літоўскім офісе працуе амаль 1000 чалавек. Сюды пераехалі ў тым ліку супрацоўнікі мінскага офіса, пасля таго як кампанія вырашыла закрыць бізнэс у Беларусі і перадаць яго ў лакальнае кіраванне расійскай Lesta Studio.
Сярэдні заробак супрацоўнікаў Wargaming за ліпень перавысіў 5,1 тысячы еўра. Wargaming таксама ўвайшоў у лік найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы, заплаціўшы ў бюджэт за паўгода 2,3 мільёна еўра падаткаў.
На сайце Wargaming для працы ў Літве адкрыта больш за ўсё вакансій у параўнанні з іншымі лакацыямі — 40+ (на момант падрыхтоўкі матэрыялу). Для параўнання, для ахвотных працаваць на Кіпры адкрыта 13 вакансій, для працы ў Сербіі — 24 вакансіі. У літоўскі офіс (займаецца распрацоўкай, апераваннем і выданнем гульняў) Wargaming хоча наняць распрацоўшчыкаў, інжынераў, дызайнераў.
Melsoft
- Штат — 275 чалавек
- Вакансіі — 20+
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 5784 еўра
Распрацоўшчык гульняў Melsoft інтэнсіўна павялічвае штат літоўскага офіса з красавіка. За гэты перыяд каманда вырасла ўдвая — з 77 (на канец сакавіка) да 275.
На сайце Melsoft размешчана больш за 20 вакансій для працы ў Вільні.
Flo Health
- Штат — 242 чалавекі
- Вакансіі — 10+
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 5005 еўра
Распрацоўшчык праграмы для жаночага здароўя ўдвая павялічыў каманду ў Літве за апошнія тры месяцы. Цяпер у віленскім офісе працуе больш за 240 спецыялістаў.
Сярэдні заробак за ліпень склаў 5 тысяч еўра.
На сайце кампаніі адкрыта больш за 10 вакансій для працы ў Літве, у асноўным для інжынераў.
Паводле даных кампаніі, у дадатку Flo ўжо больш за 250 мільёнаў карыстальнікаў ва ўсім свеце.
Exadel
- Штат — 64 чалавекі
- Вакансіі — 25+
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 4479 еўра
Exadel фактычна не пашыраецца ў Літве. На сёння ў віленскім офісе працуюць 64 зарэгістраваныя супрацоўнікі. За паўгода штат вырас усяго на некалькі чалавек.
Сярэдні заробак супрацоўнікаў за ліпень ледзь-ледзь не дацягнуў да 4,5 тысяч еўра.
На сайце кампаніі размешчана 27 вакансій для новых супрацоўнікаў, якія сярод прапанаваных лакацый могуць выбраць Літву. Значна больш вакансій для працы ў польскім офісе. Раней кампанія заяўляла, што перанясе цэнтр распрацоўкі з Мінска ў Польшчу.
EIS Group Lietuva
- Штат — 220 чалавек
- Вакансіі — 30
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 4986 еўра
За вясну-лета штат EIS Group Lietuva вырас на 30%. Цяпер у офісе кампаніі працуе 220 супрацоўнікаў.
Для працы ў Вільні на сайце кампаніі адкрыта каля 30 вакансій.
Coherent Solutions
- Штат — 220 чалавек
- Вакансіі — 30
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 4986 еўра
Штат Coherent Solutions (матчынская структура ISsoft) за вясну-лета павялічыўся ўдвая — з 67 (на канец лютага) да 132 супрацоўнікаў у верасні.
На сайце кампанія размясціла 15 вакансій для працы на літоўскі офіс. Coherent Solutions патрэбныя распрацоўшчыкі, інжынеры, дызайнеры.
Softeq Development
- Штат — 117 чалавек
- Вакансіі — 13
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 4767 еўра
Пры канцы лютага ў літоўскім офісе Softeq Development працавала 38 супрацоўнікаў. За вясну штат вырас на 20 чалавек, за лета-верасень — яшчэ на 60 чалавек. Цяпер у кампаніі працуе амаль 120 спецыялістаў.
На сайце кампаніі размешчана 13 вакансій для працы на літоўскі офіс, у тым ліку аддалена. Softeq Development патрэбныя распрацоўшчыкі, інжынеры, бізнэс-аналітык, дызайнер.
Gurtam
- Штат — 68 чалавек
- Вакансіі — 20+
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 10785 еўра
У офісе Gurtam у Вільні працуе каля 70 спецыялістаў (+58% да лютага).
На сайце кампаніі размешчана больш за 20 вакансій для ахвотных працаваць на літоўскую юрыдычную асобу (у тым ліку аддалена).
У Gurtam самы высокі сярэдні заробак (брута) за ліпень сярод усіх кампаній з беларускімі каранямі ў Літве — больш за 10,5 тысяч еўра. Таксама Gurtam уваходзіць у лік найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы. Паводле вынікаў паўгоддзя кампанія выплаціла ў літоўскі бюджэт 1,2 мільёна еўра падаткаў.
Belka Games
- Штат — 69 чалавек
- Вакансіі — 20+
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 4758 еўра
Belka Games мінімум год не наймае ў Беларусі. Ахвотным пераехаць даюць магчымасць уладкавацца ў Польшчы, Чарнагорыі і Літве.
У літоўскім офісе працуе каля 70 супрацоўнікаў. За красавік–верасень штат вырас амаль у тры разы.
На гэты момант на сайце кампаніі каля 20 вакансій. У апісанні вакансій пазначана, што супрацоўнікі могуць выбраць гнуткі графік працы. Можна хадзіць у офіс у Вільні і Лімасоле або працаваць аддалена.
Між тым, паводле слоў былых супрацоўнікаў, Belka Games аптымізуе штат. У прыватнасці, толькі ў жніўні за адзін раз было звольнена 50+ чалавек, якія працавалі ў Беларусі, Расіі і Літве. Звальненні звязаныя з крызісам у гульнявой індустрыі, лічаць былыя супрацоўнікі.
Godel Technologies Europe
- Штат — 83 чалавекі
- Вакансіі — 16
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 3992 еўра
За лета каманда літоўскага офіса Godel Technologies вырасла ў тры разы — з 26 (на канец мая) да 83 супрацоўнікаў.
На сайце кампаніі для працы ў віленскім офісе адкрыта 16 вакансій. Кампанія шукае бізнэс-аналітыкаў, распрацоўшчыкаў, інжынераў.
Wannaby
- Штат — 23 чалавекі
- Вакансіі — няма даных
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 5413 еўра
Кампанія ўдвая павялічыла штат літоўскага офіса ўвесну (у красавіку-маі), з тых часоў колькасць супрацоўнікаў там амаль не мяняецца. На сайце кампаніі няма даных пра адкрытыя вакансіі.
Нагадаем, увесну кампанію купіў брытанскі маркетплэйс Farfetch за 29,4 мільёна долараў. А летам стала вядома, што AR-стартап ліквідуе юрыдычную асобу ў Беларусі. Яшчэ ў 2020 годзе СЕО кампаніі Сяргей Архангельскі расказваў dev.by, што кампанія рэлакуе ахвотных. Сёння, мяркуючы з Linkedin, супрацоўнікаў у Мінску не засталося, яны працуюць з Літвы, Польшчы, Кіпра.
IBA Lithuania
- Штат — 45 чалавек
- Вакансіі — няма даных
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 4166 еўра
IBA Group адкрыла офіс у Вільні вясной гэтага года. Цяпер штат літоўскай кампаніі налічвае 47 чалавек.
Раней кампанія заяўляла, што ў штаце літоўскага офіса будуць працаваць як беларускія, так і мясцовыя спецыялісты. У асноўным IBA наймае тэхнічных спецыялістаў: распрацоўшчыкаў, архітэктараў, тэсціроўшчыкаў. Колькасць супрацоўнікаў будзе залежаць ад наяўнасці праектаў і патрабаванняў заказчыкаў, заяўлялі ў кампаніі. Інфармацыю пра адкрытыя вакансіі IBA Group не публікуе.
ITAG LT
- Штат — 87 чалавек
- Вакансіі — 30+
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 3816 еўра
Паводле даных rekvizitai.vz.lt, юрыдычная асоба iTechArt у Літве была зарэгістраваная ў 2021 годзе. Пры канцы мая там афіцыйна налічвалася 3 супрацоўнікі. Толькі за лета штат вырас да 70 чалавек, а за няпоўны верасень да 87.
Сярэдні заробак за ліпень у літоўскім офісе ніжэйшы за 4 тысяч еўра.
На сайце размешчана больш за 30 вакансій для працы ў Вільні.
Itransition
- Штат — 29 чалавек
- Вакансіі — 3
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 3921 еўра
У Itransition невялікая каманда ў Літве — каля 30 супрацоўнікаў. За гэты год штат колькасна вырас на 13 чалавек.
На сайце кампаніі адкрыта ўсяго 3 вакансіі для працы ў Літве: Software development (2 вакансіі) і Business analytics and consulting (можна працаваць аддалена).
SaM Solutions
- Штат — 45 чалавек
- Вакансіі — 30
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 4209 еўра
Да лютага (уключна) у офісе SaM Solutions было зарэгістравана ўсяго трое супрацоўнікаў. Ужо пры канцы вясны штат вырас да 32 чалавек, а цяпер у камандзе працуе 45 супрацоўнікаў.
Кампанія размясціла на сайце каля 30 вакансій, у асноўным для распрацоўшчыкаў.
Apalon
- Штат — 19 чалавек
- Вакансіі — няма даных
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 7660 еўра
Мабільны распрацоўшчык Apalon за вясну-лета павялічыў штат літоўскага офіса амаль удвая. Але ў колькасным выражэнні каманда вырасла ўсяго на 9 чалавек.
Пры гэтым сярэдні заробак у кампаніі адзін з самых высокіх сярод кампаній з беларускімі каранямі. За ліпень ён склаў 7,6 тысячы еўра.
Akveo
- Штат — 16 чалавек
- Вакансіі — няма даных
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 3294 еўра
Akveo захоўвае невялікі штат у Літве. На гэты момант у камандзе ўсяго 16 чалавек.
Cortlex
- Штат — 15 чалавек
- Вакансіі — 9
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 1962 еўра
Літоўская юрыдычная асоба Cortlex зарэгістраваная даўно, сёння тут працуе 15 чалавек. На сайце размешчана каля 10 вакансій.
LeverX Lithuania
- Штат — 9 чалавек
- Вакансіі — 30+
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 3256 еўра
LeverX Group афіцыйна адкрыла офіс у Літве восенню мінулага года. У кампаніі заявілі, што LeverX Lithuania будзе распрацоўваць бізнэс-рашэнні для лічбавай трансфармацыі пад ключ. У штат планавалася наймаць мясцовых спецыялістаў.
На сайце кампаніі размешчана больш за 30 вакансій, у апісанні якіх у пераліку лакацый фігуруе Літва.
Innowise
- Штат — 6 чалавек
- Вакансіі — 24
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 4164 еўра
Innowise Group адкрыла офіс у Вільні летась. На сёння ў літоўскай кампаніі працуе 6 супрацоўнікаў.
Сярэдні заробак за ліпень перавысіў 4 тысячы еўра.
На сайце кампаніі размешчана 20+ вакансій для працы ў літоўскім офісе.
Oxateam LT
- Штат — 2 чалавекі
- Вакансіі — няма даных
Літоўская юрыдычная асоба Oxagile была зарэгістраваная некалькі месяцаў таму. Пакуль у кампаніі афіцыйна лічацца двое супрацоўнікаў.
ScienceSoft
- Штат — 1 чалавек
- Вакансіі — 15+
ScienceSoft зарэгістравала кампанію ў Вільні ў красавіку гэтага года. Тады ж у кампаніі заявілі, што офіс пакуль на стадыі афармлення як альтэрнатыва латвійскаму офісу: Латвія замарудзіла працэсы афармлення, патрэбная «жывая альтэрнатыва».
На сайце кампаніі больш за 15 вакансій, але без пазначэння канкрэтных лакацый.
Некалькі юрыдычных асоб з беларускімі каранямі былі зарэгістраваныя ў Літве год і даўжэй, але ў штаце працуе некалькі супрацоўнікаў.
Andersen Soft
- Штат — 6 чалавек
- Вакансіі — няма дакладных даных
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — няма даных
У Andersen у Літве знаходзіцца офіс продажаў. У верасні там працавала 6 чалавек. На сайце кампаніі размешчана 65 вакансій, але без пазначэння канкрэтных лакацый.
SoftTeco
- Штат — 4 чалавекі
- Вакансіі — 5
Юрыдычная асоба SoftTeco ў Літве была зарэгістраваная каля года таму. Пакуль у штаце 4 чалавекі. На сайце размешчана 5 вакансій, у апісанні якіх у пераліку лакацый фігуруе Літва.
Neosus
- Штат — 1 чалавек
- Вакансіі — няма даных
SoftClub EU
- Штат — 2 чалавекі
- Вакансіі — няма даных
ZENIA AI
- Штат — 2 чалавекі
- Вакансіі — няма даных
У кастрычніку мінулага года офіс у Літве адкрыў AI-стартап Zenia. Гэта расійскі стартап, які пераехаў у Беларусь у 2019 годзе.
EssentOptics Europe
- Штат — 5 чалавек
- Вакансіі — няма даных
Yukon Advanced Optics Worldwide
- Штат — 246 чалавек
- Вакансіі — няма даных
- Сярэдні заробак за ліпень (брута) — 2843 еўра
Таксама мы ўключылі ў спіс вытворцу лічбавай оптыкі Yukon Advanced Optics Worldwide.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
В Вильнюсе еще точно есть офисы Vizor Games и Glera Games (хотя не уверен, что это компания с корнями)
воздух родной Белоруссии стал чище без этих компаний. больше не будут уличные беспорядки спонсировать
они вообще ничего не будут больше спонсировать) В том числе и омон, он теперь весь в распоряжении бюджетников) ах да, они же тоже денег не генерируют...