Амерыканец купіў 300 айфонаў. Яго абакралі на выхадзе з крамы
27-гадовы амерыканец купіў трыста iPhone 13 у краме Apple на Пятай авеню ў Нью-Ёрку. І стаў ахвярай рабаўнікоў амаль адразу па тым, як выйшаў са стора, паведамляе мясцовая радыёстанцыя 1010Wins Radio.
27-гадовы амерыканец купіў трыста iPhone 13 у краме Apple на Пятай авеню ў Нью-Ёрку. І стаў ахвярай рабаўнікоў амаль адразу па тым, як выйшаў са стора, паведамляе мясцовая радыёстанцыя 1010Wins Radio.
Мужчына склаў смартфоны ў тры торбы і пайшоў да машыны. Гэтым часам каля яго спынілася іншая машына, з якой выскачылі двое невядомых і запатрабавалі аддаць ім торбы. Той адмовіўся, завязалася бойка. Мужчына атрымаў па твары, пасля чаго зладзеі ўцяклі, прыхапіўшы адную з торбаў.
Паліцыя горада праводзіць расследаванне. Імя пацярпелага не ўдакладняецца. Гісторыя адбылася ў панядзелак у 1:45 ночы — згаданая крама працуе кругласутачна.
У скрадзенай торбе ляжала 125 айфонаў на $95 тысяч. Паводле слоў паліцыі, мужчына нярэдка набываў буйныя партыі «яблычных» гаджатаў у гэтым пункце для перапродажу. Чаму заняцца шопінгам ён вырашыў такім познім часам і ці стаў мішэнню нападу праз свае «пакупніцкія звычкі», невядома. У той дзень у краме ўсё яшчэ ладзіўся распродаж, пра што, верагодна, злачынцам было вядома.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.