Софт у дапамогу: 5 падборак ад Bubble — карысныя праграмы на ўсе выпадкі жыцця
Калегі з Bubble падзяліліся сваімі падборкамі інструментаў, якія дапамогуць арганізаваць digital-прастору, забіць пракрастынацыю, эфектыўна брэйнсторміць і правільна захоўваць працоўныя нататкі.
Калегі з Bubble падзяліліся сваімі падборкамі інструментаў, якія дапамогуць арганізаваць digital-прастору, забіць пракрастынацыю, эфектыўна брэйнсторміць і правільна захоўваць працоўныя нататкі.
21 праграма, каб менш заліпаць у экран
Product Manager пад нікам Edwin падзяліўся сваім топам праграм, якія дапамагаюць арганізаваць лічбавую прастору для жыцця і працы, а ў Bubble пераклалі і дапоўнілі гэтую падборку. Сабралі дадатковую інфармацыю і расказалі пра функцыянал інструментаў, якія робяць працу з камп’ютарам эфектыўнейшай.
У артыкуле — падрабязнасці пра праграмы, якія здымаюць скрыншоты і могуць падрыхтаваць іх пад фармат сацсетак, дзеляць працоўныя вокны ў браўзеры, збіраюць тысячы апавяшчэнняў з усіх месенджараў і таск-менеджараў у адну тэчку і не толькі.
4 інструменты, каб адмовіцца ад прадуктаў Google і захаваць прадукцыйнасць
Распрацоўшчык з Партугаліі памяняў фрыланс на пастаянную працу. А каб не страціць у прадукцыйнасці, прыдумаў новую сістэму. Яна ўключае толькі чатыры інструменты: Trello, нататнік, ліст паперы і файл аператыўнай памяці. Канцэпцыяй ён падзяліўся ў сваім блогу, а Bubble пераклаў яго тэкст з невялікімі дапаўненнямі.
Галоўная фішка новай сістэмы — прастата. У аснове элементы GTD (Getting Things Done): сабраць усе справы ў адным месцы, калі задача на 5 хвілін — выканаць адразу і выкрасліць, калі складанейшая — унесці ў таск-менеджар. Задачы з дэдлайнамі закрываць у тэрмін, бестэрміновыя — у час, які застаўся. Не трэба парыцца наконт таго, што і калі мае быць гатовае.
9 праграм, каб перамагчы пракрастынацыю і пачаць вучыцца
Часам, замест таго каб вучыцца, мы марнуем час на сацсеткі, прыбіранне і іншыя дробязі — пракрастынуем. Гэта можа праявіцца на любым этапе навучання, практычна ў кожнага з нас. На думку навукоўцаў, 20% дарослых людзей лічаць сябе хранічнымі пракрастынатарамі і пакутуюць праз гэта.
У кожным разе пракрастынатар — дрэнны вучань. Складана займацца па графіку, не адцягвацца ад матэрыялу і падоўгу дакопвацца да сутнасці розных тэхналогій.
Для тых, каму не хапае канцэнтрацыі для вучобы — праграмы, якія дапамогуць асвоіць праграмаванне, англійскую, вышыванне крыжыкам або што-небудзь яшчэ, што патрабуе падвышанай увагі.
Падчас мазгавога штурму важна запісваць усе ідэі. Можна выкарыстоўваць звычайны нататнік або, напрыклад, маркерную дошку, але такія варыянты не падыходзяць для аддаленай працы. Вось 5 платформаў, на якіх зручна брэйнсторміць анлайн. Дарэчы, іх можна выкарыстоўваць і падчас асабістых сустрэч каманды.
Бонус у артыкуле: падрабязны аповед пра тое, як правільна прыдумляць, абмяркоўваць і крытыкаваць ідэі, каб на выхадзе атрымаць гарантаваны стоадсоткавы крэатыў.
Прынцып інтэлектуальнай карты — стварэнне асацыятыўных сувязяў. У Mind Maps зручна запісваць новую інфармацыю, напрыклад, ідэі падчас брэйнсторму — у выніку ў вас будзе карта, дзе лагічна звязаныя ўсе пункты, а не набор дзіўных нататак на стыкерах.
Так можна арганізаваць інфармацыю або паўсядзённыя задачы, спланаваць працу, падрыхтаваць эсэ. А яшчэ Mind Maps падыходзяць для візуалізацыі канцэптаў, прэзентацыі ідэй і вядзення нататак, дапамагаюць эфектыўна праводзіць працоўныя сустрэчы і спрашчаюць кіраванне праектамі.
Карты можна зрабіць на паперы або ў графічным рэдактары — трэба проста правесці лініі і дадаць тэкст. Але зручней выкарыстоўваць для гэтага спецыяльныя праграмы. Калегі з Bubble расказалі пра методыку і выбралі 3 праграмы, якія палегчаць працу з Mind Maps.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.