60% мэйнтэйнераў адкрытага софту не атрымліваюць грошай за сваю працу
У сярэдзіне года кампанія Tidelift правяла апытанне сярод прыкладна 440 айцішнікаў, якія займаюцца падтрымкай оўпэнсорсных праектаў, аб узнагародзе, дакументацыі, бяспецы і шэрагу іншых момантаў, звязаных з гэтай дзейнасцю.
У сярэдзіне года кампанія Tidelift правяла апытанне сярод прыкладна 440 айцішнікаў, якія займаюцца падтрымкай оўпэнсорсных праектаў, аб узнагародзе, дакументацыі, бяспецы і шэрагу іншых момантаў, звязаных з гэтай дзейнасцю.
60% мэйнтэйнераў — як і год таму — адказалі, што займаюцца падтрымкай у оўпэнсорсе ў якасці хобі і не атрымліваюць грошай. У тым ліку 16% сказалі, што не хацелі б атрымліваць за яго грошы (летась такіх было 14%), а 44% — хацелі б.
Доля прафесійных мэйнтэйнераў, якім падтрымка оўпэнсорсу прыносіць увесь або асноўны даход, склала 12% (было 13%), а паўпрафесіяналаў, якія атрымліваюць нейкія грошы — 24% (было 23%).
Аўтары апытання падкрэсліваюць, што за год доля мэйнтэйнераў, чые намаганні аплачваюцца, не змянілася, хоць улады і арганізацыі пастаянна кажуць пра важнасць бяспекі праграмнага забеспячэння. Пры гэтым адзначаецца, што чым больш грошай плацяць мэйнтэйнерам, тым больш часу яны ўкладаюць у свае праекты і тым больш уносяць якасных паляпшэнняў.
Большасць (81%) хацела б атрымліваць нейкі прадказальны штомесячны даход, яшчэ 7% — аднаразовую выплату, а астатнія не вызначыліся.
Акрамя аплаты працы, мэйнтэйнеры паскардзіліся на стрэс, звязаны з суправаджэннем адкрытага софту, завышаныя чаканні карыстальнікаў і адчуванне, што іх працу не цэняць.
Поўную версію даклада з гэтымі і іншымі высновамі аўтараў можна паглядзець па спасылцы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Я помню когда я был маленький с кудрявой головой, газету "Виртуальные радости" заполонили объявки "Приму в дар компьютер..."
Для этого надо делать коммерческий продукт.
Донаты жеж🫢 В целом open source это идеология открытого кода воспринимаемого большинством как бесплатное так что больших денег оно не принесет.
так деньги стандартно приносит коммерческий продукт на основе опенсорса.