Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Амаль 600 беларусаў прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы летась

Дакладная колькасць — 598 чалавек, паведамляе Delfi са спасылкай на Дэпартамент міграцыі. 

1 каментарый
Амаль 600 беларусаў прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы летась

Дакладная колькасць — 598 чалавек, паведамляе Delfi са спасылкай на Дэпартамент міграцыі. 

Паводле падлікаў, 179 беларусам не выдалі часовага дазволу на жыхарства ў Літве, яшчэ 232 — не працягнулі дзеяння гэтага дакумента, а яшчэ 175 грамадзянам Беларусі скасавалі ДНЖ. Трое беларусаў не змаглі атрымаць у Літве пастаянны дазвол на жыхарства, а дзевяць — пазбавіліся гэтага дакумента.

З адным айцішнікам, якога прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы, мы гутарылі — ён з адукацыі фізік, пасля заканчэння БДУ ў 2015 годзе трапіў па размеркаванні на БелАЭС і фактычна адпрацаваў там два гады (а затым сышоў у адпачынак па доглядзе дзіцяці на 3 гады). 

Пра іншую беларуску пісалі медыя — ёй адмовілі ў дазволе на жыхарства, бо ў анкеце яна пазначыла, што ў 2014 годзе працавала аператаркай у кол-цэнтры Альфа-Банка.

Цікава, што колькасць расійцаў, якія летась былі прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы, амаль у 5 разоў меншая — іх 125 чалавек.

Айцішнік стаў «пагрозай бяспецы» ў Літве. Праз працу на БелАЭС па размеркаванні
Айцішнік стаў «пагрозай бяспецы» ў Літве. Праз працу на БелАЭС па размеркаванні
Па тэме
Айцішнік стаў «пагрозай бяспецы» ў Літве. Праз працу на БелАЭС па размеркаванні

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-5

Великое балтийская империя расправляет плечи.