Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

95 адсоткаў NFT-калекцый, якія прадаваліся за мільёны долараў, больш нічога не каштуюць

Рынак NFT — «усё»? Спецыялісты dappGambl прааналізавалі дынаміку цэн на тысячы лічбавых калекцыйных прадметаў і прыйшлі да высновы, што пацыент хутчэй мёртвы, ніж жывы, піша Markets Insider.

4 каментарыя

З больш як 73 тысяч разгледжаных NFT-калекцый крыху больш за 95% — амаль 70 тысяч — практычна цалкам абясцэніліся. Паводле падлікаў аналітыкаў, гэтыя нічога не вартыя актывы знаходзяцца ў руках 23 млн чалавек.

«Нягледзячы на гісторыі пра прадметы мастацтва, якія прадаваліся за мільёны, і гісторыі імгненнага поспеху, лёгка выпусціць з-пад увагі той факт, што гэты рынак поўны падводных камянёў і рызык страт», — адзначылі яны, дадаўшы, што эйфарыя, якая назіралася вакол NFT, павярнулася суровай рэальнасцю.

Таксама, паводле даных спецыялістаў dappGambl, 79% усіх NFT-калекцый застаюцца нераспрададзенымі, а перавышэнне прапановы над попытам стварае такія ўмовы на рынку, якія зусім не спрыяюць росту энтузіязму з боку пакупнікоў.

NFT: о чём это при чём здесь котики и что вообще чёрт возьми происходит
NFT: о чём это, при чём здесь котики и что вообще, чёрт возьми, происходит
По теме
NFT: о чём это, при чём здесь котики и что вообще, чёрт возьми, происходит

Прычым з 8850 найбуйнейшых калекцый па рынкавай капіталізацыі 18% не каштуюць нічога, а 41% — у дыяпазоне $5-100. Менш за 1% калекцый каштуюць больш за $6 тысяч.

«Відавочна, што значная доля NFT-рынку характарызуецца спекуляцыйнымі і пабудаванымі на надзеях стратэгіямі цэнаўтварэння, якія далёкія ад непасрэднай гісторыі гандлю гэтымі актывамі», — пішуць даследнікі. Паводле іх слоў, неадпаведнасць паміж заяўленымі цэнамі і рэальнымі продажамі можа казаць пра тое, што многія прадаўцы разлічваюць на новы ўсплёск цікавасці да NFT, як гэта было два гады таму, але яго можа і не здарыцца.

«Девочка-катастрофа» из знаменитого мема продала его NFT за полмиллиона долларов
«Девочка-катастрофа» из знаменитого мема продала его NFT за полмиллиона долларов
По теме
«Девочка-катастрофа» из знаменитого мема продала его NFT за полмиллиона долларов
Покупать за $3 млн продавать за $300: NFT первого твита Джека Дорси оказался не очень выгодным вложением
Покупать за $3 млн, продавать за $300: NFT первого твита Джека Дорси оказался не очень выгодным вложением
По теме
Покупать за $3 млн, продавать за $300: NFT первого твита Джека Дорси оказался не очень выгодным вложением
NFT снова в деле — CryptoPunk продали за $44 млн
NFT снова в деле — CryptoPunk продали за $4,4 млн
По теме
NFT снова в деле — CryptoPunk продали за $4,4 млн

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
1

Гоев напарили на шекели ;)

2

[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] напарили на лаве

Anonymous
Anonymous
2

Ой ну надо же!
То, что было очевидным с самого начала, оказалось на-обман-овом, как и предупреждали.
Воистину "Лох не мамонт" (С)

1

Отмыв какой то был, и больше ничего