«Абараніць нашых дзяцей ад прайдзісветаў»: Лукашэнка выказаўся пра незакручванне гаек у адукацыі
Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой разглядаўся законапраект Мінэканомікі «Аб змяненні законаў па пытаннях ліцэнзавання» асобных відаў дзейнасці. Сярод прапанаваных навацый — увядзенне ліцэнзавання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой разглядаўся законапраект Мінэканомікі «Аб змяненні законаў па пытаннях ліцэнзавання» асобных відаў дзейнасці. Сярод прапанаваных навацый — увядзенне ліцэнзавання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Для пачатку палітык растлумачыў, што такое ліцэнзаванне і чаму яго не трэба баяцца.
«У аснове ляжыць дазвол. Ёсць ліцэнзія — іду працую. Могуць быць і абмежаванні. Неабходна разумець, што калі мы гаворым пра абмежаванні, то яны з’яўляюцца вымушанымі і павінны быць накіраваны на карысць, а не ў шкоду. Задача — абараніць жыццё і здароўе людзей, забяспечыць бяспеку дзяржавы», — адзначыў ён.
«Ліцэнзаванне — ні ў якім разе не самамэта. Зарэгуляваць можна любы від дзейнасці. Але залішнія бар’еры, недастаткова ўзважаныя рашэнні, нават недапрацаваныя фармулёўкі могуць вельмі неспрыяльна адбіцца як на людзях, так і на эканоміцы», — дадаў Лукашэнка.
Паводле яго, парламент і ўрад павінны выразна бачыць наступствы рашэнняў і не дапускаць навін «у пагоню за адамысловымі інтарэсамі, якія могуць выклікаць справядлівы негатыўны водгук у грамадстве».
Ён нагадаў, што ў Беларусі некалькі гадоў даналаджваюць дзяржаўнае рэгуляванне адукацыйнай дзейнасці.
«Падкрэслю, даналаджваем, а не закручваем гайкі, як часам спрабуюць гэта падаць нядобрасумленныя СМІ або збеглыя за мяжу псеўдаэксперты», — адзначыў палітык.
«Асноўная патрабаванне ў дадзеным пытанні — абараніць нашых дзяцей ад усялякіх прайдзісветаў, забяспечыць роўныя ўмовы працы як для дзяржаўных, так і для прыватных суб’ектаў», — заявіў ён.
Лукашэнка сказаў, што сфера адукацыі з’яўляецца дзяржаваўтваральнай. «Таму мы яе будзем рэгуляваць з улікам нацыянальных інтарэсаў. Як бы гэта каму ні падабалася», — папярэдзіў ён.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.