Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Activision Blizzard хоча стварыць кансольную World Of Warcraft пасля зліцця з Microsoft

Кампанія ўжо не першы год пастаянна абмяркоўвае кансольную версію гульні, купля студыі карпарацыяй Microsoft можа зрабіць гэтую ідэю рэальнай.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google
Activision Blizzard хоча стварыць кансольную World Of Warcraft пасля зліцця з Microsoft

Кампанія ўжо не першы год пастаянна абмяркоўвае кансольную версію гульні, купля студыі карпарацыяй Microsoft можа зрабіць гэтую ідэю рэальнай.

У інтэрв’ю журналістам GamesRadar+ прадзюсарка World Of Warcraft Холі Лонгдэйл пацвердзіла, што студыя рэгулярна абмяркоўвае гэтае пытанне. Лонгдэйл лічыць, што Activision Blizzard знаходзіцца ў добрым становішчы, каб выпусціць кансольную версію гульні. Аднак прадзюсарка дала зразумець, што цяпер гэтая задача не ў прыярытэце, так як студыя занятая адразу трыма дапаўненнямі.

«Цяпер мы сфакусаваныя на сазе Worldsoul, і нашыя рукі даволі занятыя. Але я б схлусіла, калі б сказала, што мы не абмяркоўваем кансольнай версіі. Мы цяпер з Microsoft», — заявіла яна. Таксама Blizzard пакуль не абмяркоўвала з Microsoft пытанне дадання World Of Warcraft у Game Pass.

Раней студыя анансавала наступныя тры дапаўненні гульні на BlizzCon 2023. Першае дапаўненне The War Within выйдзе ў 2024 годзе.

FTC будет дальше бороться против слияния Microsoft и Activision Blizzard хотя сделка уже закрыта
FTC будет дальше бороться против слияния Microsoft и Activision Blizzard, хотя сделка уже закрыта
По теме
FTC будет дальше бороться против слияния Microsoft и Activision Blizzard, хотя сделка уже закрыта
Британский регулятор одобрил слияние Microsoft и Activision Blizzard. Еврокомиссия не против
Британский регулятор одобрил слияние Microsoft и Activision Blizzard. Еврокомиссия не против
По теме
Британский регулятор одобрил слияние Microsoft и Activision Blizzard. Еврокомиссия не против
Activision Blizzard рассказала когда Diablo и Call of Duty появятся в Xbox Game Pass
Activision Blizzard рассказала, когда Diablo и Call of Duty появятся в Xbox Game Pass
По теме
Activision Blizzard рассказала, когда Diablo и Call of Duty появятся в Xbox Game Pass

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.