Adobe дазволіла прадаваць відарысы, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту
Кампанія дазволіла карыстальнікам дадаваць у свой платны фотабанк Adobe Stock відарысы, створаныя пры дапамозе нейрасеткі.

Adobe пачала прымаць малюнкі, згенераваныя нейрасеткамі Dall-E і Stable Diffusion. У заяве кампаніі падкрэсліваецца, што штучны інтэлект дапаўняе мастакоў, а не замяняе іх. У Adobe лічаць, што ў мадэлей, здольных да навучання, велізарны патэнцыял для стварэння якаснага кантэнту.
Adobe Stock — гэта папулярная бібліятэка з больш як 320 мільёнамі аўтарскіх матэрыялаў. Кампанія апублікавала ўмовы, якім мусяць адпавядаць згенераваныя штучным інтэлектам матэрыялы. Напрыклад, Adobe забараняе капіяваць стылі мастакоў без іх дазволу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.