Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Adobe прыгразіла пазовамі карыстальнікам старых версій Photoshop

Adobe разаслала некаторым карыстальнікам пакета Creative Cloud апавяшчэнні пра тое, што ім больш няможна карыстацца састарэлымі версіямі ейных праграм. Гэта лішні раз падкрэслівае, што ў сучасным свеце софт, набыты чалавекам за свае грошы, зусім яму не належыць, піша Vice.

1 каментарый

Падобныя электронныя паведамленні ад Adobe на пачатку мая сталі атрымліваць карыстальнікі Lightroom Classic, Photoshop, Premiere, Animate і Media Director. У лісце гаварылася, што нядаўна кампанія спыніла падтрымку старых версій гэтых праграм і што ў адпаведнасці з карыстальніцкім пагадненнем яны больш не маюць права выкарыстоўваць гэтыя інструменты. Таксама юзераў папярэдзілі, што ў адваротным выпадку ім могуць быць выстаўленыя прэтэнзіі з боку трэціх асоб.

Чаму менавіта юзеры маюць перастаць карыстацца праграмамі, кампанія не ўдакладніла. У ейным Twitter-акаўнце пазначана, што гэта звязана з «бягучым судовым разглядам». Верагодна, гаворка вядзецца пра пазоў аб абароне аўтарскіх правоў, пададзены летась Dolby Labs. Ён тычыцца ліцэнзійных адлічэнняў, якія Adobe мусіла выплачваць ёй пасля пераходу на воблачную мадэль давання падпіскі, што прывяло да істотнага росту ейнае выручкі. Adobe пацвердзіла журналістам сапраўднасць ліста, але дадатковую інфармацыю падаваць адмовілася.

Эксперты, з якімі гутарыла выданне, сумняваюцца, што карыстальнікі змогуць што-небудзь зрабіць у гэтай сітуацыі. Кампанія ва ўмовах карыстання пакідае за сабой права ў любы момант змяняць іх, а таксама прымушаць юзераў пераходзіць на сучаснейшыя версіі свайго софту.

Фатограф захацеў выдаліць свае фота з трэніровачных баз АІ — і атрымаў штраф
Фатограф захацеў выдаліць свае фота з трэніровачных баз АІ — і атрымаў штраф
Па тэме
Фатограф захацеў выдаліць свае фота з трэніровачных баз АІ — і атрымаў штраф
Разработчик пиратского софта сдал коллегу который «спиратил» его код
Разработчик пиратского софта сдал коллегу, который «спиратил» его код
По теме
Разработчик пиратского софта сдал коллегу, который «спиратил» его код

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Коммерческий шлак во всей красе.