У Расіі спыняюць прыём заяў на адтэрміноўку для айцішнікаў
Мінлічбы Расіі на наступным тыдні закрые анлайн-сэрвіс падачы заяў на адтэрміноўку ад мабілізацыі для супрацоўнікаў ІТ-кампаній і тэлекамунікацыйных аператараў на партале Дзяржпаслуг. Пра гэта «Інтэрфаксу» ў чацвер паведаміў кіраўнік ведамства Максут Шадаеў.

«16 лістапада Мінлічбы плануе закрыць форму падачы заявак на адтэрміноўку», — сказаў Шадаеў.
З яго слоў, 65 памылкова мабілізаваных ІТ-спецыялістаў пасля ўмяшання Мінабароны вярнуліся з вайсковых частак. Ён удакладніў, што яшчэ па некалькіх выпадках у Міністэрстве разбіраюцца ўручную.
Шадаеў дадаў, што правам на адтэрміноўку скарысталіся каля 5 тысяч спецыялістаў, якія атрымалі позвы. Больш за палову ўсіх зваротаў паступіла ў першы тыдзень пасля запуску сэрвісу.
Сэрвіс прыёму заяў на адтэрміноўку ад частковай мабілізацыі для ІТ-спецыялістаў на партале Дзяржпаслуг быў адкрыты 27 верасня. Такое права маглі атрымаць супрацоўнікі акрэдытаваных ІТ-кампаній, аператараў сувязі і медыя, якія маюць вышэйшую адукацыю і працуюць поўны працоўны дзень.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Хехе
или кандидаты в могилизируемые заканчиваются
так указ о отмене ж не подписали до сих пор