Адзін з найбуйнейшых аргентынскіх банкаў пачаў раптоўна закрываць рахункі беларусам. Украінцам і расійцам таксама. Нават тым, хто атрымаў грамадзянства
Аргентынскі банк Galicia закрыў рахункі часткі беларусаў, расіян і ўкраінцаў. Пра гэта піша РБК са слоў кліентаў банка, якія скардзяцца ў сацсетках і тэматычных групах. Некалькі з іх пацвердзілі выданню гэтую інфармацыю.

Паводле кліентаў, банк пачаў закрываць рахункі з 28 кастрычніка без папярэдняга паведамлення. Прычым абмежаванні закранулі не толькі ўладальнікаў расійскіх пашпартоў, але і тых, хто ўжо атрымаў аргентынскае грамадзянства. Аднак гаворка ідзе не пра ўсіх кліентаў з Беларусі, Украіны і Расіі: некаторым з іх паслугі банка па-ранейшаму дасяжныя.
Банк закрывае рахункі як фізасобаў, так і заробкавыя і карпаратыўныя рахункі. Рахункі перастаюць адлюстроўвацца ў дадатку ў кліентаў, а аперацыі ў іх становяцца недасяжнымі. Зняць грошы з іх можна ў аддзяленні банка.
Прычыны закрыцця рахункаў банк не тлумачыць. Некаторых кліентаў супрацоўнікі банка папярэдзілі, што адкрыць новы рахунак ім нельга.
У адной з тэматычных груп у Telegram, якая аб’ядноўвае пацярпелых, ужо некалькі сотняў чалавек. Кліенты рыхтуюць калектыўны іск да банка.
Galicia — адзін з найбуйнейшых прыватных камерцыйных банкаў Аргентыны, які ўваходзіць у фінансавую групу Grupo Financiero Galicia S.A. На канец 2025 года банк абслугоўваў каля 5,2 млн кліентаў.
Revolut заблакаваў рахункі. А іншыя банкі адмовяцца ад беларусаў без ВНЖ?
Матывацыя банка Revolut, які заблакаваў рахункі беларусам і расіянам без ВНЖ, гучыць вельмі трывожна. З яго быццам вынікае, што за прыкладам неабанка могуць пайсці следам іншыя еўрапейскія банкі. Уважліва прачыталі рэгламент Савета ЕС і спыталі эксперта.
Адзін з найбуйнейшых аргентынскіх банкаў пачаў раптоўна закрываць рахункі беларусам. Украінцам і расійцам таксама. Нават тым, хто атрымаў грамадзянства
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.