Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Афіцыйна: за межамі краіны пражывае больш за 3,5 млн беларусаў

Больш за 3,5 млн беларусаў пражываюць за межамі Беларусі. Такую лічбу сёння агучыў журналістам упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Аднак гэта дадзеныя за 2023 год.

Пакінуць каментарый

Паводле Румака, на той момант больш за 500 тысяч беларусаў пражывала ў Расіі, каля 440 тысяч — ва Украіне, больш за 180 тысяч — у Казахстане.

«Людзі з розных прычынаў апынуліся ў іншых краях. Але Беларусь як паважаючая сябе суверэнная краіна заўсёды памятае пра вас. Нам сапраўды важна падтрымліваць сувязь, сустракацца, размаўляць, дапамагаць у межах нашых магчымасцей. І асабліва важна, што вы, знаходзячыся за межамі краіны, працягваеце захоўваць сваю сувязь з Беларуссю», — адзначыў Румак.

Ён падкрэсліў, што значную ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць беларускія грамадскія аб’яднанні, творчыя калектывы ды ініцыятывы, якія дзейнічаюць у розных краінах. Праз іх захоўваюцца нацыянальныя традыцыі, культура і гістарычная памяць, а беларуская культура становіцца часткай культурнай прасторы дзяржаў, дзе пражывае дыяспара.

Румак таксама нагадаў пра шматнацыянальны характар самой Беларусі. Паводле перапісу насельніцтва 2019 года, тут пражывалі прадстаўнікі 156 нацыянальнасцяў.

«Мы ставімся з павагай да любога чалавека, які жыве на беларускай зямлі, незалежна ад яго нацыянальнасці», — падкрэсліў упаўнаважаны, дадаўшы, што разлічвае на ўзаемную павагу з боку прыезджых да беларускіх традыцый, культуры і законаў.

У Польшчы рэзка ўзрасла колькасць адмоваў беларусам у міжнароднай абароне
У Польшчы рэзка ўзрасла колькасць адмоваў беларусам у міжнароднай абароне
Па тэме
У Польшчы рэзка ўзрасла колькасць адмоваў беларусам у міжнароднай абароне
У Літве ўсё менш беларусаў з ПМЖ, але адток ніжэй, чым год таму
У Літве ўсё менш беларусаў з ПМЖ, але адток ніжэй, чым год таму
Па тэме
У Літве ўсё менш беларусаў з ПМЖ, але адток ніжэй, чым год таму

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.