Польшча рэзка адвярнулася ад беларусаў, якія просяць міжнародную абарону
Польшча пачала часцей адмаўляць грамадзянам Беларусі ў міжнароднай абароне. Гэта вынікае з чэрвеньскай статыстыкі польскага Ўпраўлення па справах замежнікаў, якую заўважылі незалежныя беларускія медыя.
Польшча пачала часцей адмаўляць грамадзянам Беларусі ў міжнароднай абароне. Гэта вынікае з чэрвеньскай статыстыкі польскага Ўпраўлення па справах замежнікаў, якую заўважылі незалежныя беларускія медыя.
У мінулым месяцы міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 25 беларусаў: 21 — статус бежанца, 4 — дадатковую абарону. Месяцам раней лічбы складалі 72 і 14 адпаведна, у красавіку — 113 і 12.
Разам з тым значна павялічылася колькасць адмоваў у прадастаўленні міжнароднай абароны. Калі за першыя чатыры месяцы 2026 года ў суме было вынесена 14 адмоўных рашэнняў, то ў маі — 17, а ў чэрвені — 52.
З пачатку года Польшча надала міжнародную абарону 608 беларусам: 236 атрымалі статус бежанца, 372 — дадатковую абарону. 109 спраў было прыпынена, у тым ліку 13 у чэрвені.
Такім чынам, у чэрвені доля адмоваў у агульнай колькасці разгледжаных справаў наблізілася да беспрэцэдэнтных 58%, адзначаюць медыя. Для параўнання: за першыя пяць месяцаў 2026 года доля адмоўных рашэнняў складала толькі 4,4%, у 2025 годзе — 5,5%, у 2024-м — 5,4%. Польшча тлумачыць нежаданне выдаваць беларусам міжнародную абарону заканчэннем тэрмінаў даўнасці па справах за ўдзел у пратэстах 2020 года.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
просто люди считают те поблажки что сделали после 2020 как должное и считают что так будет вечно
кейсы стали сильно слабее. Ну и - 6 лет ждать чтобы податься на мз? serio?