Айцішныя мільярдэры прыпынілі праект будаўніцтва горада будучыні ў Каліфорніі, пад які адбіралі землі ў фермераў

Праект футурыстычнага горада California Forever, за якім стаяць буйныя гульцы Крэмніевай даліны, замарожаны мінімум на два гады на час правядзення экалагічнай праверкі. Пра гэта піша New York Times.

Пакінуць каментарый

Летась паведамлялася, што кампанія Flannery Associates таемна скупіла зямлі ў акрузе Салана на $800 млн пад забудову, што справакавала супраціў мясцовых фермераў. Кампанія заручылася падтрымкай такіх асоб, як Марк Андрысен, заснавальнік LinkedIn Рыд Хофман, удава Стыва Джобса Ларэн Паўэл Джобс і экс-СЕО GitHub Нэт Фрыдман.

Праект узначальвае былы трэйдар Goldman Sachs Ян Шрамэк. Новы горад меўся з’явіцца прыкладна за сто кіламетраў ад Сан-Францыска, прычым па адпаведны дазвол аўтары праекта звярнуліся да ўладаў толькі праз некалькі месяцаў пасля таго, як пра планы стала вядома шырокай грамадскасці. Працэс звычайна займае гады. Да таго ж, паводле некаторых ацэнак, толькі на стварэнне інфраструктуры могуць спатрэбіцца дзясяткі мільярдаў долараў.

Шрамэк заяўляе, што экалагічная экспертыза не паўплывае на тэрміны рэалізацыі праекта, а толькі памяняе месцамі неабходныя крокі. Паўторную заяўку на выкананне работ плануецца падаць у 2026 годзе. Хаця адзін з мясцовых чыноўнікаў сказаў NYT, што праект замарожаны надоўга і яго перспектывы пад пытаннем.

Миллиардеры из Кремниевой долины хотят построить новый город рядом с Сан-Франциско
По теме
Миллиардеры из Кремниевой долины хотят построить новый город рядом с Сан-Франциско
Компания, за которой стоит Кремниевая долина, выживает фермеров с их земель
По теме
Компания, за которой стоит Кремниевая долина, выживает фермеров с их земель

Читать на dev.by