Айцішнікі ў Беларусі захоўваюць грошы «пад падушкай», рэлаканты — у замежных банках
Больш за 70% айцішнікаў расказалі ў жніўні, што выдаткоўваюць менш, чым зарабляюць. Пацікавіліся, а дзе спецыялісты з ІТ захоўваюць грошы і ў якіх валютах лічаць за лепшае рабіць ашчаджанні.
Больш за 70% айцішнікаў расказалі ў жніўні, што выдаткоўваюць менш, чым зарабляюць. Пацікавіліся, а дзе спецыялісты з ІТ захоўваюць грошы і ў якіх валютах лічаць за лепшае рабіць ашчаджанні.
Паўдзельнічалі 1400 + ІТ-спецыялістаў. Амаль палова — распрацоўшчыкі. 35% — мідлы. Амаль траціна спецыялістаў працуе ў ІТ 10 і больш гадоў.
Падрабязней пра ўдзельнікаў
Developer (software engineer) — 47,2%
QA Specialist — 8,1%
Team Lead/Tech Lead — 7,6%
QA Automation Engineer — 5,3%
DevOps Engineer — 3,8%
Project Manager — 3,1%
Business Analyst — 2,9%
Іншае — 2,5%
Architect — 1,1%
Head of Department — 2,1%
Marketing Specialist — 1,8%
Data Scientist — 1,5%
Designer — 1,4%
HR Specialist/Recruiter — 1,3%
C-Level — 1,2%
System Administrator — 1,2%
UI/UX Designer — 1,1%
Product Manager/Product Owner — 1,0%
Delivery Manager — 0,8%
Support Specialist — 0,8%
DataBase/Administrator — 0,8%
Resource Manager — 0,7%
Account Manager — 0,6%
Sales/Business Development Manager — 0,6%
System Analyst — 0,4%
Technical Writer — 0,3%
Copywriter — 0,1%
PR Specialist/Manager — 0,1%
Прафесійны ўзровень
Middle — 40,0%
Senior — 32,2%
Lead — 12,9%
Junior — 11,9%
С-узровень — 0,2%
N/A — 0,6%
Іншы — 0,4%
Дзе айцішнікі захоўваюць грошы
Рэспандэнты маглі выбіраць некалькі варыянтаў адказаў.
Большасць ІТ-спецыялістаў, якія запоўнілі анкету — каля 63% — не давяраюць розным інструментам ашчаджання і лічаць за лепшае захоўваць грошы «пад падушкай».
Другі па папулярнасці адказ — замежныя банкі. Сёлета 31% рэспандэнтаў пазначылі гэты варыянт.
Беларускім банкам свае грошы давярае толькі чвэрць айцішнікаў. 22% трымае сродкі на бягучых рахунках, 6,3% — на дэпазітах.
Доля тых, каму «няма чаго захоўваць» — каля 6%. Гэты паказчык амаль не змяніўся параўнальна з леташняй анкетай.
Лакацыі
Паглядзелі, дзе лічаць за лепшае захоўваць грошы спецыялісты з ІТ, якія працуюць у Беларусі і ў самых папулярных лакацыях для рэлакантаў — у Польшчы, Грузіі і Літве.
Абсалютная большасць айцішнікаў, якія працуюць у Беларусі, трымаюць грошы «пад падушкай» (72,5%). 40% даверылі свае сродкі беларускім банкам (30% трымаюць на бягучых рахунках, 9,5% — на дэпазітах).
Спецыялісты, якія працуюць у Польшчы і Літве, лічаць за лепшае трымаць грошы ў замежных банках (хутчэй за ўсё мясцовых). Варыянт «пад падушкай» — толькі другі паводле папулярнасці. Пры гэтым чвэрць рэспандэнтаў, якія пераехалі ў Літву, пакуль працягваюць трымаць грошы на рахунках у беларускіх банках. Столькі ж давяраюць неабанкам (Wise, Paysera і інш.). Для параўнання, у Польшчы працэнт такіх айцішнікаў у два разы меншы.
Спецыялісты, якія працуюць у Грузіі, у аднолькавай ступені аддаюць перавагу замежным банкам і захоўванню грошай «пад падушкай».
Валюта
Як і летась, самай папулярнай валютай у якасці інструмента ашчаджання з’яўляецца долар. Яго выбралі 91% + рэспандэнтаў.
Траціна спецыялістаў з ІТ захоўваюць грошы таксама ў еўра. На трэцім месцы — крыптавалюты (12%).
Беларускі рубель, як і летась, прайграў крыптавалютам. Толькі 5% рэспандэнтаў адказалі, што робяць ашчаджанні ў рублях.
Што яшчэ рэспандэнты расказалі з нагоды практыкі ашчаджанняў:
«Арэнда кватэры — 250 долараў, крэдыты, камуналка — 250 долараў, сувязь. 274 долары застаецца на ўсе выдаткі, 2 чалавекі + 2 каты. Асабліва не разгуляешся з ашчаджаннямі. А пра падвышэнне хаця б на 100 долараў трэба кленчыць па паўгода і слухаць шаблонны адказ: «Ну вы ж разумееце».
«Пасля пачатку вайны ва Украіне своечасова пазбавіўся ад еўра».
«Увесь заробак з ІТ збіраю на выплату мэтавага накіравання (я доктар)».
«Трымаю капітал у розных краінах і розных фарматах».
Хранить мне никогда особо было нечего: за это, ни машину, ни квартиру не купишь!
Тем более сейчас в Европе квартиры от 300тыс$ более-менее, где такие деньги взять!
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это как «Храню виноградный сок в бутылках с вином»?
Хранить мне никогда особо было нечего: за это, ни машину, ни квартиру не купишь!
Тем более сейчас в Европе квартиры от 300тыс$ более-менее, где такие деньги взять!
Ипотека же. А как другие покупают по твоему?)