
Гадавая інфляцыя ў Беларусі па-ранейшаму трымаецца на ўзроўні 18%, а заробак у IT-спецыялістаў падае колькі месяцаў запар. dev.by спытаўся, ці змяніліся выдаткі ў беларускіх айцішнікаў за апошнія паўгода, ці давялося ім уціскаць сябе ў тратах і пераглядаць прадуктовы кошык.
Іван, front-end распрацоўшчык: «Купляем тое, што сапраўды трэба»
— Змяненне цэн адразу адчуў у сферы абслугоўвання, здаецца, яна хутчэй за ўсіх зрэагавала. Мы — гультаяватыя, таму часта карыстаемся дастаўкай ежы. Раней, паўгода таму, заказ стандартнага набору для абеду ў Mcdonald’s на пару калегаў абыходзіўся нам у 50 рублёў, цяпер такі ж каштуе 70 рублёў. Аднойчы нават заўважыў, што за ноч кошт гамбургера змяніўся на 50 капеек. І ўжо, дарэчы, не знайсці бясплатнай дастаўкі нават на буйныя сумы заказаў.
Адчувальна выраслі цэны і ва ўстановах. Але акрамя росту цэн змены закранулі і склад страў або тых жа алкагольных кактэйляў. Прыходзіш у бар, а ўлюбёны кактэйль «Негроні» ўжо не робяць паводле класічнага рэцэпта, бо праблемы з пастаўкамі інгрэдыентаў. Прыходзіцца змяняць рэцэпты і прыдумляць штосьці іншае, але ж прывыклі да добрага жыцця.
На рынку нерухомасці таксама цэны не стаяць на месцы. Я перыядычна праглядаю прапановы забудоўшчыкаў і заўважыў, што ў аднаго з іх цана за квадратны метр за 2 тыдні вырасла ад 900 да 1020 долараў. І так паволі яны дадаюць па 5-6 долараў на дзень. Я не давяраю банкам, таму па-дзедаўску хачу захаваць грошы, уклаўшы іх у нерухомасць. Так лепш, чым знікнуць ці іх забяруць.
У краме стаў заўважаць на пэўных відах тавараў налепкі аб тым, што на іх не павышаюць цэны. Ха, ну можа, і не павышаюць, затое па старой добрай традыцыі памяншаюць аб’ём і вагу тавару пры захаванні цаны. Галоўнае, што па ўпакоўцы візуальна не заўважыш, што нешта змянілася, пакуль не пачытаеш этыкетку.
Малочка наогул прыкметна падаражэла. Дрэнная навіна заключаецца і ў тым, што выраслі цэны на глазураваныя сыркі, якія мы так любім: былі па 50 капеек, цяпер — 70.
Раней я проста браў прадукты ў кошык, не асоба звяртаючы ўвагі, што колькі каштуе. А цяпер, гледзячы на кошт агуркоў, я ад іх не адмаўляюся, а проста вырашаю, што паем іх наступным разам, не сёння. Пэўна, пакуль не прывык да новай рэальнасці. Купляем тое, што сапраўды трэба.
У нехарчовыя крамы мы з жонкай ходзім проста пасмяяцца, бо працуе беларускі маркетынг: старыя цэны ператварыліся ў супер-акцыйныя, а новыя — павялічыліся ў два разы. Музычная калонка, якія мяне цікавіла, каштуе на акцыі цяпер столькі, колькі каштавала без яе пару месяцаў таму — 900 рублёў. Цяпер яе новая цана без акцыі — 2000 рублёў.
То-бок хто не паспеў купіць тэхніку і зрабіць рамонт да 24 лютага, ужо не зробіць гэтага нармальна, без стрэсу ад цэн. Цяпер не толькі апошні айфон, а добрая духавая шафа каштуе касмічных грошай, не кажучы ўжо пра кухонную тэхніку нестандартных памераў.
Заўважыў яшчэ, што скараціўся асартымент і пры выбары адзення. У мяне ёсць правіла, што красоўкі не павінныя каштаваць больш за 100 долараў, бо я іх нашу роўна адзін сезон. Цяпер за 100 долараў я магу купіць красоўкі старой мадэлі выпадкова на акцыі. Усе прадаюць аднолькавае, базавае, а цэны — ляцяць у космас.
У адпачынак не ляталі сёлета: па-першае, няма куды, а калі машынай, то стаяць суткамі на мяжы — таксама не варыянт адпачынку. Грузія па цане Іспаніі не ўражвае.
Яшчэ нядаўна звярнуў увагу, што плацім за бензін мы ўжо долар. Еўропа! А ў жыроўках з’явіліся цікавыя пункты, якія раней не заўважаў: напрыклад, «прыбіранне лісця», замена лямпачак у пад’ездзе. Да агульнага кошту заўжды дадаюцца сумы за дадатковыя паслугі ў 6-10 рублёў. Можа, гэта толькі ў нашым доме такое.
Калі пачаць прыглядацца, то разумееш, што сітуацыя на рынку адбіваецца і на маёй пакупной здольнасці: я ўсё яшчэ магу сабе дазволіць многае, але цяпер моцна падумаю, а ці сапраўды трэба мне гэта цяпер. Можа, лепш адкласці на чорны дзень.
Вераніка, QA Engineer: «Сталі больш гатаваць дома»
— Змяненне цэн я адчула ўжо даўно і ва ўсім. Калі гаворым пра прадукты, то больш за ўсё цэны падскочылі на тавары, якія імпартуюцца ў Беларусь. Напрыклад, гранола каштавала 8 рублёў, цяпер — 14 рублёў. Цэны на ёгурт падскочылі на 40 капеек, што значна з улікам агульнага кошту ёгурту. Зразумела, што я працягваю купляць гэтыя тавары нават пасля падаражэння і не адмаўляюся ад улюбёнай ежы, але задумваюся пра пошук таннейшай альтэрнатывы.
Прыкметна падскочылі цэны на адзенне: калі майка ў Bershka каштуе 80 рублёў, ужо не хочацца так купляць адзенне, як раней, ідзеш шукаць рэчы ў іншых крамах.
А яшчэ я маю сабаку, і цана на корм Hills для яго вырасла на 60%.
Усе б’юці-працэдуры я працягваю рабіць, нягледзячы не змяненне цэн, бо цана за працу асабліва не вырасла — толькі за матэрыялы.
Што сапраўды хвалюе: некаторыя пазіцыі з меню ва ўлюбёных месцах зніклі, бо спыніўся імпарт інгрэдыентаў. Гэта сумна. Цэны змяніліся таксама, але цяпер проста зменшылася колькасць паходаў па кавярнях, сталі больш гатаваць дома. Улетку гэтыя выдаткі былі нашмат большымі, таму што больш гулялі. Выбіраеш таннейшыя стравы, каб улезці ў звыкла камфортную суму.
Выраслі цэны на забавы і адпачынак. Каб зняць домік і адпачыць на выходных, трэба заплаціць больш, чым у Еўропе: глядзелі нядаўна арэнду дома ў Наносах, дык за выходныя трэба было заплаціць 600 рублёў разам з экскурсіяй (год таму гэта каштавала 480 рублёў). Ад такога адпачынку адмовіліся, выбраўшы проста дзённы тур з экскурсіяй. Вядома, каб моцна захацелі, дык заплацілі, але ўжо не так моцна і хочацца.
Аднак у адпачынку я сябе ўсё ж не абмяжоўваю: паеду ў кастрычніку, не буду сабе ні ў чым там адмаўляць.
Пакуль нельга сказаць, што я адмаўляюся ад звыклага ладу жыцця — проста марную больш часу на пошук альтэрнатывы. Цяпер я менш адкладаю ў скарбонку. Затое крызіс прымусіў мяне звярнуць увагу на крыптавалюту: я завяла сабе гаманец і стала дэталёва вывучаць сферу, як усё ўладкавана.
Таксама Вераніка, UI/UX Designer, заўважыла рост у першую чаргу на касметыку і базавыя прадукты:
— Летась квіткі ў Турцыю былі каля 900 долараў, а цяпер 1600. Дакладна такая ж сітуацыя адбываецца і па іншых папулярных напрамках — Дубай, Тбілісі, Батумі.
У паўсядзённых выдатках на прадукты я заўважыла, што падраслі цэны на нешта базавае. Так як я кураед, то для мяне вельмі прыкметна вырасла цана на грудку куры і індычку. І цана на зерневую каву. Звычайны Jacobs цяпер каштуе столькі, колькі раней каштавала Lavazza. Але гэты пункт выдаткаў прыбраць я не магу. Проста прыйшлося з Lavazza перайсці на іншую каву.
Касметыка, паводле маіх назіранняў, падаражэла на 20%. На некаторую прадукцыю цэны выраслі яшчэ больш прыкметна. Напрыклад: туш Tarte, якая каштавала каля 40-45 долараў, цяпер ад 65 долараў.
Мікіта, QA Engineer: «Праблемы ў абслугоўванні аўтамабіля: запчасткі сталі каштаваць неадэкватных грошай»
— У нас у сям’і выдаткі на прадукты займаюць самую маленькую частку ад усіх трат. Як на мяне, моцна кідаецца ў вочы змяненне ў выбары прадуктаў. Напрыклад, няма нідзе пастэрызаванага малака.
Самы вялікі артыкул выдаткаў у нас — непрадбачаныя, на гэта сыходзіць вялікая частка грошай у сям’і з двума дзецьмі. Калі на ежы я асабліва не заўважыў павышэння цэн, то вось кошт медыцынскіх паслуг мяне дзівіць. Зрабіць прышчэпкі дваім дзецям і адвесці да доктара — і вось ужо няма 500 рублёў.
Дзіцячая адзенне стала даражэйшым. Кладзеш у кошык на Вайлдберыз дзіцячы камбінезон за 85 рублёў, а назаўтра ён каштуе ўжо 150 рублёў. Мы не асабліва прыдзірлівыя ў адзенні, але выбару стала прыкметна менш. Раней ратаваў HM — цяпер і яго няма. Незразумела, хто гэта можа сабе дазволіць з сярэднім заробкам 1000 рублёў.
Праблемы таксама пачаліся ў абслугоўванні аўтамабіля: запчасткі сталі каштаваць неадэкватных грошай. Два тыдні таму я быў у аўтамабільнага дылера ў Віцебску, дзе мне прапанавалі рамонт тармазоў за 400 рублёў. Але па факце — ставяць кітайскія запчасткі. Нашто мне тады ехаць да афіцыйнага дылера? Вядома, могуць дастаць і арыгінальныя, але каштаваць яны будуць як маленькі касмічны карабель, а чакаць трэба будзе невядома колькі.
Нягледзячы на гэта, Мікіта не выключае, што возьме крэдыт, каб палепшыць жыллёвыя ўмовы — купіць кватэру пабольш.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Да, инфляция $ где-то 15-20% за год, нам более-менее повезло еще из-за привязки к рос рублю, на графики йены, фунта, евро просто смотреть страшно.
Зато отпуск в ЕС был дешевый.
Что не нравится конкретно?
"инфляция $ где-то 15-20% за год"
Вы на цены в зарубежных интернет магазинах посмотрите, они в $, на 15-20% процентов выросли, или вы думали, что $ инфляции не подвержен?
"нам более-менее повезло еще из-за привязки к рос рублю"
У нас часть валютной корзины в рос рублях, часть в $, посмотрите на курс рос рубля к $, или вы думали, что белка сама по себе до 2.5 укрепилась?
"на графики йены, фунта, евро просто смотреть страшно"
Смотрите на графики по отношению к доллару, йена упала с 100 до 145 $/йена, евро/$ с 1.2 до 0.96, фунт/$ с 1.4 до 1.08.
"Зато отпуск в ЕС был дешевый."
Действительнобыл дешевым, я букал летом, цены в евро с того момента не менялись. Все меню в кафехах со старыми ценами(видно, что меню не свеженапечатанные, а цены в евро). Все цены в музеях еще не подняли(ценники на кассах так-же в евро, так-же не новые). Может только продавцы сувениров успели цены поднять, но это мелочи.
Вы бы хоть отписали, почему конкретно минусите.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 верасня 2022, 14:50
А Вы сами не догадываетесь?
Я бы не спрашивал, если бы это было так.
При том я пояснил буквально каждаю строку, все моментально проверяется в гугле.
Отчего минусят тогда?
я тоже кстати не понимаю почему вас заминусовали, возможно из-за упоминание российских рублей.
у меня з.п. из-за просевшего фунта тоже заметно просела, грущу
Потому, что доллар к злотому уже 1 к 5 (+35% за год), а доллар к зайчику 1 к 2,53 (+ около 2% за год). Данные из Google Финансы.
И эти факты рвут шаблоны и пуканы мальчикам и девочкам в розовых очках. Ведь это не вписывается в их картину мира. В Европе же никогда не бывает инфляции. Не то что в Беларуси. Только в Беларуси цены всегда растут, а вот в цивилизованном мире цены практически стоят на месте! Из-за свободной конкуренции качество улучшается, а цены уменьшаются! Вы ВВП Польши и Германии видели? Ууу.
«Ну и кто п**дел?!»
А если попросить пояснит за факты ответ будет таким:
«Сейчас в РБ курс нарисованный!!!»
Минусующим не нужны факты, им нужно простое объяснение почему они правы, а Вы - нет. Даже если оно не совместимо с реальным миром. Ну а то, что Вы остались в РБ вообще делает Вас в их глазах человеком второго сорта, терпилой, засталбилой, консервой, ватником, обладателем майорских погон и далее на выбор)
рубль не падает по отношению к другим валютам, потому что торговля из за санкций свернулась и никто потратить их не может.
Federer and Nadal are crying after reading devby.io
А вы говорите, что уезжать надо, тут люди вон кредиты на жилье только брать собрались и продолжают покупать все, что и раньше, не смотря на подорожание)
абы не было вайны
До СВО - 28.5 гривен за $
Сейчас - 42.5 гривен за $
Думаю, говорить о росте цен не нужно. С СВО инфляция сильно выше, и это еще без объявления войны, после которого бы сразу всю инфраструктуру уничтожили.
И это не говоря уже о возможности быть убитым.
Так что да, "абы не было вайны".
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 верасня 2022, 15:16
Для кого вы это пишете? За 7 месяцев войны уже наверное даже пенсионерки у подъезда слышали про позорные поражения под Киевом и в Харьковской области. Все видели фото глохнущей техники, солдат в дырявых штанах с сухпайками 2015 года просрочки. На фоне этого все разговоры в духе "это мы еще не начинали" или "если бы захотели, то победили бы за 3 дня" выглядят смешно.
Я это пишу в ответ на пост выше. Электричество есть, вода из под крана течет, урожай собирают и кораблями продают, батареи греют, мосты стоят, дамб целых полно, как и заводов.
Состояние экономики соответствующее, если бы вся эта инфраструктура была уничтожена в результате объявления войны - курс гривны был бы иным, как и инфляция.
А о чем ваше сообщение и каким боком оно к курсу гривны, инфляции и влиянии на него возможного объявления войны - мне не ясно.
Инфраструктура не уничтожается, потому что для этого нет возможностей. И никакое объявление войны это не изменит.
Чтобы уничтожить один только мост, нужно всадить туда столько ракет, что это теряет всякую целесообразность. Посмотрите на то, как долго ВСУ бью сверхточной артой по Антоновскому мосту, а он все еще стоит. И сделайте поправку на то, что в распоряжении ВС РФ средства поражения куда меньшей точности. Все это актуально и для электростанций, и для водоканалов. На все это нужно огромное количество ракет, все это очень быстро чинится. Я уже не говорю про то, что работает ПВО.
И нет, ЯО они тоже использовать не могут не из-за того, что дескать война не объявлена, а по другим причинам.
сво вы наш, ватников сразу за километр видать, новояз ваше все
СВО не война, тк не уничтожается вся инфраструктура, не перекрываются пути торговли. И называть её стоит именно СВО, чтобы в случае объявления войны чётко разделять временные периоды.
У вас ник 1488, смысла продолжать с вами диалог не имею.
Так и не сможете ничего из перечисленного сделать
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 верасня 2022, 01:16
Опять ботов призвали на фронт, когда запахло жареным? :)
Вы свои сказки в гос сми и пленным гос служащим рассказывайте — здесь такое не прокатит :)
Вот скоро начнётся КТО, тогда поймёте в чем разница
Ныть будете в два раза активнее?
Ээ? А что он потом с новыми кроссовками делает? Я нормальную обувь лет по 10 ношу. Не считая каких-нибудь "одноразовых" лоферов за 10$ - их только на три года хватило
согласен, у меня за 1 сезон кросы будут как новые ещё, я лично покупаю по мере надобности, а не по графику
Сырки подорожали с 50 до 70. Последний бастион в хрустальном пал, айтишники снова выстроились в очередь за визами
Рассказали бы лучше, с реальными практическими советами, как выживать в Польше - злотый упал к доллару на 20% за последние несколько месяцев :(
ну, война идет, девальвации и инфляции неизбежны
Очень легко: покупаете наколенники и ползёте в Беларусь :)