Акцыянераў EPAM, IBA Gomel Park ды іншых зноў абмежавалі. Ці стала ім горш?
Меркаванне юрыста: хутчэй за ўсё, не.
Меркаванне юрыста: хутчэй за ўсё, не.
Меркаванне юрыста: хутчэй за ўсё, не.
Новы ўказ наклаў новыя абмежаванні на юрыдычных асоб з акцыянерамі з «недружалюбных краін» — тых, што пералічаныя ва ўрадавым спісе. Так, акцыянерам «з недружалюбных дзяржаў» цяпер няможна не толькі адчужаць свае долі без дазволу Мінфіна, але і выходзіць з гэтых юрыдычных асоб, рэарганізацыя такіх юрыдычных асоб таксама забароненая. А калі змены ўсё ж такі адбудуцца, дзяржорганы іх не зарэгіструюць.
У базавы спіс, зацверджаны ў ліпені, трапілі чатыры ІТ-кампаніі: EPAM, Wargaming, IBA Gomel Park і «АйЦіСапортМі». У кастрычніку дадалася яшчэ адная ІТ-кампанія — гомельскае ТАА «Мбайсікл», рэзідэнт ПВТ. Яе замежным акцыянерам з’яўляецца «Нілтасофт Лімітэд» (Кіпр).
dev.by спытаўся ў юрыста, як паўплываюць на ІТ-кампаніі новыя абмежаванні. Верагодна, некрытычна: новы ўказ прапісвае забарону, якая і так разумелася ўладамі.
— Юрысты першапачаткова генеравалі розныя варыянты выхаду з гэтай забароны. Выхад са складу юрыдычнай асобы замежнага акцыянера і рэарганізацыя былі першымі і самымі відавочнымі. У сакавіцкім указе «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі» гаворыцца пра забарону на адчужэнне, выхад — гэта іншае. Аднак супрацоўнікі выканкама ў вуснай форме ўжо тады выказвалі пазіцыю, блізкую зместам кастрычніцкаму ўказу.
Пазіцыя адносна выхаду са складу ўдзельнікаў была такой, што гэтыя змены не зарэгіструюць. У дачыненні да рэарганізацыі казалі, што змены зарэгіструюць толькі ў тым выпадку, калі долі ўдзельнікаў у абедзвюх кампаніях захаваюцца.
Што праўда, гэта была ўсяго толькі вусная пазіцыя супрацоўнікаў на прыёме дакументаў. Не выключана, што хтосьці насамрэч паспрабаваў зарэгістраваць выхад, гэта дайшло да начальніка і на пытанне паглядзелі больш пільна. І каб не было розначытанняў, забарону прапісалі ў новым указе.
Так што цяпер «прамых» варыянтаў вырашэння праблемы ў кампаній не засталося — толькі «крывыя». Сярод іх па-ранейшаму застаецца змена ўласніка на ўзроўні нерэзідэнта з перадачай актываў, акрамя беларускага, іншай юрыдычнай асобе. Яшчэ адзін варыянт — змена назвы кампаніі-нерэзідэнта з прадастаўленнем у выканкам змяненняў, якія тычацца толькі назвы ўдзельніка.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.