Акцыі Arm упалі ніжэй за ўзровень IPO
Усяго праз тыдзень пасля размяшчэння каціроўкі брытанскага распрацоўшчыка чыпаў Arm упалі ніжэй за ўзровень старту таргоў, паведамляе Bloomberg. Гэта было найбуйнейшае IPO года.
На таргах у чацвер акцыі Arm таннелі да $49,85, ніжэй за цану размяшчэння ў $51. Пры закрыцці дня курс падняўся да $52,16. На мінулым тыдні каціроўкі кампаніі ўзляцелі на 25%.
Як адзначае выданне, першапачатковаму поспеху Arm надавалі важнае значэнне, паколькі ён разглядаўся як сігнал гатоўнасці рынку да новых размяшчэнняў. Аналітыкі паверылі ў перспектывы Arm на фоне буму ў галіне штучнага інтэлекту. Тым не менш скептыкі лічаць, што бізнэс Arm занадта моцна завязаны на сегмент чыпаў для смартфонаў. А гэты рынак цяпер перажывае не найлепшыя часы.
Акции Arm взлетели на 25% в первый день торгов
Акции Arm взлетели на 25% в первый день торгов
Сусветная вытворчасць смартфонаў дасягнула 10-гадовага мінімуму
Сусветная вытворчасць смартфонаў дасягнула 10-гадовага мінімуму
Читать на dev.by