Акцыянеры Intel падалі на кампанію ў суд праз абвал акцый
Інвестараў не задавальняюць фінансавыя вынікі кампаніі: пасля публікацыі апошняй справаздачы курс акцый Intel апусціўся на 34,6%, а капіталізацыя кампаніі скарацілася больш як на $32 мільярды.
Інвестараў не задавальняюць фінансавыя вынікі кампаніі: пасля публікацыі апошняй справаздачы курс акцый Intel апусціўся на 34,6%, а капіталізацыя кампаніі скарацілася больш як на $32 мільярды.
Група акцыянераў кампаніі звярнулася з пазовам у Федэральны суд Сан-Францыска. Яны абвінавацілі кіраўнікоў карпарацыі ў асобе генеральнага дырэктара Патрыка Гелсінгера і фінансавага дырэктара Дэвіда Занснера ва ўтойванні інфармацыі пра фінансавы стан кампаніі.
Паводле апошняй квартальнай справаздачы, выручка Intel скарацілася на 1% да $12,83 мільярда. Чыстыя страты кампаніі складаюць $1,61 мільярда. Кіраўніцтва кампаніі абвясціла пра рэжым жорсткай эканоміі, якая мае дазволіць да 2025 года зберагчы да $10 мільярдаў. Аднак кампаніі прыйдзецца скараціць 15 тысяч супрацоўнікаў, або каля 15% штату.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Много нанимали в 2020-2022
Это как? Они думают что на самом деле всё гораздо лучше что ли?
Наверное, типа обвиняют что 20 лет до этого скрывали от них ужасное, чем вынудили к покупке ничем не обеспеченных акций.
мммм дырявый х86 этт конечно топ, особенно зимой вместо батареи