Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Альфа-Банк падзяліўся статыстыкай пераказаў. У лідарах Польшча, Грузія і Казахстан

Альфа-Банк Беларусь расказаў пра напрамкі P2P-пераказаў (пераказы з карты на карту), якія здзяйсняюць кліенты банка ад пачатку 2022 года.  

Пакінуць каментарый

Альфа-Банк Беларусь расказаў пра напрамкі P2P-пераказаў (пераказы з карты на карту), якія здзяйсняюць кліенты банка ад пачатку 2022 года.  

Пераказы з-за мяжы ў Беларусь

З-за мяжы ў Беларусь ад студзеня да кастрычніка здзейснена 9828 пераказаў. 

Часцей за ўсё за тры месяцы (жнівень-кастрычнік) кліенты беларускага банка высылалі грошы з Грузіі — 1577 пераказаў. Далей ідуць Польшча (808), Літва (730) і Германія (100). 

Пераказы з Беларусі за мяжу

Колькасць пераказаў у зваротным напрамку — з Беларусі за мяжу — большая ў 10 разоў. Ад студзеня да кастрычніка кліенты Альфа-Банка зрабілі 100 169 такіх пераказаў. Іх колькасць значна ўпала пры канцы лета — на жнівень-кастрычнік прыпадае ўсяго 13 678 пераказаў. 

У перыяд ад жніўня да кастрычніка часцей за ўсё грошы адпраўлялі ў Польшчу (3219 пераказаў), Казахстан (2751), Грузію (1960) і Турцыю (1148).     

Самая папулярная валюта P2P-пераказаў — долар. 

У адрозненне ад SWIFT-пераказаў, пераказы з карты на карту здзяйсняюцца наўпрост паміж двума банкамі без удзелу банкаў-карэспандэнтаў. 

У Альфа-Банку рэкамендуюць кліентам карыстацца P2P-пераказамі.  На гэты момант SWIFT-пераказы працуюць толькі ў еўра праз польскі банк PKO, растлумачылі dev.by у прэс-службе Альфа-Банка.

Нужна помощь. Засаппорть dev.by!
Нужна помощь. Засаппорть dev.by!
По теме
Нужна помощь. Засаппорть dev.by!

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.