Wizz Air уводзіць безлімітны «праязны» на год. Сёння-заўтра ён каштуе 499 еўра
Венгерскі лаўкостар запускае новую паслугу Wizz All You Can Fly — 12-месячны «праязны», які дазваляе здзяйсняць неабмежаваную колькасць пералётаў яе рэйсамі. Авіяперавозчык заяўляе, што гэта першая ў гісторыі прапанова такога кшталту ў Еўропе.

Паводле інфармацыі на сайце авіякампаніі, за кожны рэйс пасажырам з Wizz All You Can Fly прыйдзецца даплаціць толькі 9,99 еўра фіксаванай платы за сегмент палёту, якая будзем спаганяцца ў валюце рэзервацыі. Кошт падпіскі, калі аформіць яе 14-15 жніўня, — 499 еўра, ужо 16 жніўня кошт паслугі падымецца да 599 еўра.
Зарэзерваваць рэйс у рамках All You Can Fly можна не менш, чым за тры дні да даты вылету — калі на абраным кірунку яшчэ будуць вольныя месцы. Паслуга будзе распаўсюджвацца на рэйсы, якія будуць выконвацца ад 25 верасня 2024 года. У тарыф уваходзіць толькі адзін прадмет ручной паклажы (40×30×20 см), за астатні багаж прыйдзецца даплаціць.
Пакуль Wizz Air плануе аформіць каля 10 тысяч такіх безлімітных «праязных». У часе рэгістрацыі кліентам трэба пазначыць свой пераважны аэрапорт у сетцы.
Не вводите в заблуждение, не «не менее, чем за 3 дня», а «не ранее, чем за 3 дня». Абонемент так и называется «for the spontaneous».
Т.е. по сути максимум на выходные куда гонять.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Не вводите в заблуждение, не «не менее, чем за 3 дня», а «не ранее, чем за 3 дня». Абонемент так и называется «for the spontaneous».
Т.е. по сути максимум на выходные куда гонять.