Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Amazon зашкальвае цякучасць кадраў — і каштуе ёй мільярды долараў на год

Летась толькі траціна новых супрацоўнікаў Amazon пратрымалася на працы больш за тры месяцы, перш чым звольніцца самім або быць звольненымі. Дакументы, у якіх расказваецца пра праблемы маркетплэйса з утрыманнем працаўнікоў, патрапілі ў распараджэнне Engadget.

Пакінуць каментарый
У Amazon зашкальвае цякучасць кадраў — і каштуе ёй мільярды долараў на год

Летась толькі траціна новых супрацоўнікаў Amazon пратрымалася на працы больш за тры месяцы, перш чым звольніцца самім або быць звольненымі. Дакументы, у якіх расказваецца пра праблемы маркетплэйса з утрыманнем працаўнікоў, патрапілі ў распараджэнне Engadget.

Паводле ацэнак самой кампаніі, такі кругазварот персаналу штогод прыносіць ёй страты амаль на $8 млрд. Для параўнання, прыбытак Amazon за 2021 год склаў $33,4 млрд.

Сярод атрыманых выданнем дакументаў — унутраныя даследаванні, прэзентацыі і табліцы Amazon. З іх вынікае, што працаўнікі ў два разы часцей сыходзяць на ўласнае жаданне, чым іх звальняе або скарачае кампанія. Прычым праблема назіраецца на ўсіх 10 узроўнях карпаратыўнай лесвіцы Amazon ад складскіх працоўных да віцэ-прэзідэнтаў. Паказчык адтоку кадраў адрозніваецца па ўзроўнях: мінімальны складае 70%, максімальны перавальвае за 80%.

Той факт, што на складах Amazon цякучасць кадраў значна вышэйшая, чым у сярэднім па галіне, сам сабою не новы. New York Times пісаў, што кожны тыдзень кампанія губляе каля 3% працоўных на пагадзіннай аплаце, а Recode даведаўся, што ў кампаніі баяцца, што праз некалькі гадоў папросту не застанецца людзей, якія хацелі б працаваць у Amazon.

Пра нечалавечыя ўмовы працы, праз якія сыходзяць супрацоўнікі ў нізах — працоўныя і кур’еры — вядома даўно. Як адзначае Engadget, людзей на менеджарскіх пазіцыях да такога рашэння падштурхоўваюць праблемы з прафесійным развіццём і кар’ерным ростам. Збольшага гэта звязана з карпаратыўнымі адукацыйнымі праграмамі Amazon, важнымі для прасоўвання — паводле паведамленняў, яны маюць сумніўную якасць і з эканамічнага пункту гледжання для самой кампаніі, хутчэй, немэтазгодныя.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.