Amazon адкрыла першую гульнявую студыю ў Еўропе
Amazon абвясціла аб адкрыцці сваёй першай геймдэў-студыі ў Еўропе. Яна размясцілася ў Бухарэсце, сталіцы Румыніі.

Гэтая студыя стане пятай у складзе Amazon Games. Іншыя знаходзяцца ў Сан-Дыега, Ірвайне, Сіэтле і Манрэалі.
Румынскую студыю ўзначаліць ветэран індустрыі з больш як 20-гадовым вопытам Крысціян Пана, які раней працаваў у Ubisoft. Ён мае дачыненне да такіх гульняў, як Avatar, Tom Clancy’s The Division, The Crew і Far Cry.
Новая студыя зоймецца дапамогай астатнім студыям у падтрымцы гульняў з калекцыі Amazon Games. Цяпер яна актыўна наймае супрацоўнікаў — патрэбныя распрацоўшчыкі, дызайнеры, аніматары і іншыя спецыялісты.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Почему не в польше?
Кавалерки cлишком дешевые, емана.