Amazon стварыла адмысловую групу для працы над «амбіцыйнымі» АІ-мадэлямі
У Amazon сфармаваная новая каманда, якая займаецца шматабяцальнымі праектамі ў сферы штучнага інтэлекту, уключаючы вялікія моўныя мадэлі (LLM), даведаўся Insider.

Група падсправаздачная непасрэдна гендырэктару Amazon Эндзі Джэсі. Узначаліў яе старэйшы віцэ-прэзідэнт і галоўны навуковы супрацоўнік падраздзялення распрацоўкі галасавога асістэнта Alexa Рохіт Прасад.
Пра новую групу Джэсі паведаміў у карпаратыўным імэйле, датаваным канцом чэрвеня. Amazon ужо мае свой уласны LLM — Alexa Teacher Model і Titan. Але, паводле слоў СЕО, у працы яшчэ некалькі амбіцыйных мадэляў, у якія будуць цэнтралізавана ўкладвацца рэсурсы.
Amazon актыўна ўключылася ў раптоўна распачатую гонку генератыўнага АІ. Хоць кампанія шмат гадоў працавала над рознымі тэхналогіямі штучнага інтэлекту, яе паспелі абагнаць канкурэнты Microsoft, OpenAI і Google.
Прасад знаходзіўся ў кіраўніцтве Alexa больш за дзесяць гадоў. Нядаўна Amazon запусціла новы праект, каб зрабіць асістэнта яшчэ «разумнейшым» і больш персаналізаваным пры дапамозе тэхналогій, аналагічных ChatGPT.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.