Amazon стане выдаўцом наступнай гульні Tomb Raider
Кампанія абвясціла пра супрацоўніцтва з Crystal Dynamics. Гэта першы падобны досвед стварэння прыгодніцкай гульні для Amazon Games.

Пра наступную гульню Tomb Raider вядома толькі, што гэта будзе сюжэтная аднакарыстальніцкая гульня, якая працягне гісторыю Лары Крофт і ў якой будуць «усе элементы, якія зрабілі серыю адной з улюбёных гульнявых франшыз». Amazon не толькі падтрымае студыю. Паводле слоў кіраўніка Crystal Dynamics Скота Амаса, іх супрацоўніцтва будзе адрознівацца ад звыклых адносін паміж распрацоўшчыкам і выдаўцом.
«У Amazon Games мы знайшлі каманду, якая падзяляе нашае творчае бачанне, амбіцыі і каштоўнасці сусвету Лары Крофт, разглядаючы самыя розныя магчымасці для дзеяння. Яны знаходзяцца ва ўнікальнай пазіцыі і могуць змяніць паняцце супрацоўніцтва выдаўца і распрацоўшчыка», — заявіў ён.
Таксама паведамляецца, што наступная гульня Tomb Raider будзе створаная на рухавіку Unreal Engine 5. Упершыню пра тое, што гульня знаходзіцца ў вытворчасці, было абвешчана ў красавіку гэтага года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.