Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Amazon патрабуе ад супрацоўнікаў хадзіць у офіс 3 дні на тыдзень. Другая кампанія Безаса запатрабавала ўсе 5

Касмічная кампанія Blue Origin Джэфа Безаса прымушае многіх супрацоўнікаў працаваць з офіса 5 дзён на тыдзень. Дагэтуль дзейнічала трохі больш гнуткая палітыка, адзначае Insider.

Пакінуць каментарый

Нядаўна кіраўніцтва кампаніі разаслала электроннае паведамленне, у якім гаварылася, што супрацоўнікі, замацаваныя за адным з пяці офісаў у Дэнверы (Каларада), Фініксе (Арызона), Рэстане (Вірджынія), Эль Сегунда і Вудленд-Хілз (Каліфорнія), мусяць хадзіць туды для «павышэння наведвальнасці». Офісы ў Сіэтле, Хантсвіле (Алабама), Фларыдзе і Тэхасе загружаныя нармальна або нават перапоўненыя.

«Як вам вядома, Blue прытрымліваецца прынцыпу „працаваць на працы“. Нашая каманда мацнейшая, калі мы ўзаемадзейнічаем з калегамі твар у твар і паблізу ад нашых праектаў і абсталявання», — дадала кампанія.

Тэхнагіганты накшталт Amazon і Google звычайна выбіраюць больш гнуткі падыход і просяць супрацоўнікаў знаходзіцца ў офісе мінімум 3 дні на тыдзень. Але нават яны сутыкаюцца з супрацівам і незадаволенасцю супрацоўнікаў, якія сумняваюцца ў эфектыўнасці прымусу.

Amazon увольняет сотни сотрудников своих умных магазинов
Amazon увольняет сотни сотрудников своих умных магазинов
По теме
Amazon увольняет сотни сотрудников своих умных магазинов

Супрацоўнікі Blue Origin адзначаюць, што былі здзіўленыя патрабаваннем поўнага вяртання ў офіс. У леташнім унутраным распараджэнні менеджарам было сказана, што кампанія не плануе навязваць агульныя парадкі для ўсіх і што яны могуць карэктаваць рэжым працы з улікам патрэбаў супрацоўнікаў. Чаму цяпер Blue Origin вырашыла ўсё памяняць, невядома, але ў свежым лісце згадана, што сумесная праца важная для карпаратыўнай культуры, згуртаванасці і выніковасці.

«Праектаванне і будаўніцтва ракет, рухавікоў і касмічных сістэм патрабуе беспасярэдняга ўдзелу інжынераў, працаздольных каманд падтрымкі і шмат чаго іншага. Паколькі ўсё больш супрацоўнікаў вяртаецца ў офіс, энтузіязм і энергія вакол нашай місіі і дасягнення мэтаў працягваюць расці», — напісала кампанія.

У Amazon выжываюць супрацоўнікаў якія не хочуць пераязджаць бліжэй да офіса
У Amazon выжываюць супрацоўнікаў, якія не хочуць пераязджаць бліжэй да офіса
Па тэме
У Amazon выжываюць супрацоўнікаў, якія не хочуць пераязджаць бліжэй да офіса

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.