Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Amazon пастрожыла найманне на некаторыя тэхнічныя пазіцыі

Amazon вярнула прыдуманых ёю «bar raisers» у працэс наймання на пачатковыя інжынерныя пазіцыі, якія пазначаюцца ўнутры кампаніі SDE-1 (L4), піша Business Insider са спасылкай на карпаратыўную нататку.

Пакінуць каментарый

«Bar raisers» — даўняя фішка сумоўяў у Amazon. Звычайна гэта супрацоўнікі з іншых каманд, якія выступаюць у ролі аб’ектыўных дарадцаў з боку ў часе інтэрв’ю і задаюць агульныя пытанні, звязаныя з прынцыпамі кіравання Amazon, для ацэнкі суіскальнікаў.

Апошнімі гадамі Amazon прыбрала гэты кампанент з сумоўяў на пазіцыі пачатковага ўзроўню ў распрацоўцы софту і некаторыя неінжынерныя пазіцыі. Гэта адбылося на фоне ўсеагульнай актывізацыі наймання ў пандэмію і дазволіла кампаніі хайрыць у вялікіх колькасцях, хоць і прывяло да зніжэння якасці найманых кадраў у асобных камандах.

Цяпер кампанія вырашыла зноў увесці ў працэс дадатковых інтэрв’юераў. Яна патлумачыла, што гэта дазволіць ёй адбіраць найлепшых пачаткоўцаў.

Гэта не адзіная мера, з дапамогай якой Amazon спрабуе змагацца з наступствамі бурнага пандэмійнага росту. Яна праводзіла рэкордныя шматтысячныя скарачэнні, бязлітасна зніжала выдаткі і замарожвала найманне. Ад 2019 года агульны штат тэхнагіганта вырас амаль удвая да 1,5 млн супрацоўнікаў.

Amazon правяла чарговы раўнд звальненняў і плануе зэканоміць $13 млрд на офісных пазіцыях
Amazon правяла чарговы раўнд звальненняў і плануе зэканоміць $1,3 млрд на офісных пазіцыях
Па тэме
Amazon правяла чарговы раўнд звальненняў і плануе зэканоміць $1,3 млрд на офісных пазіцыях
Amazon стала резко помещать сотрудников на «план повышения продуктивности» накануне массовых увольнений
Amazon стала резко помещать сотрудников на «план повышения продуктивности» накануне массовых увольнений
По теме
Amazon стала резко помещать сотрудников на «план повышения продуктивности» накануне массовых увольнений
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Па тэме
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.