Amazon услед за Meta ахвяруе $1 млн на інаўгурацыю Трампа
Кампанія плануе ахвяраваць $1 мільён у інаўгурацыйны фонд абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Раней гэта зрабіла Meta, а Марк Цукерберг наведаў маёнтак Трампа ў Фларыдзе.

Паводле даных The Wall Street Journal, заснавальнік кампаніі Джэф Безас плануе сустрэцца з Трампам у яго рэзідэнцыі ў Мар-а-Лага ў Фларыдзе. Кампанія таксама будзе трансляваць на сваім стрымінгавым сэрвісе Prime Video інаўгурацыю Трампа, якая пройдзе 20 студзеня 2025 года.
У часе свайго першага тэрміну Трамп адкрыта варагаваў з Безасам і кіраўнікамі бігтэху. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2024 года Безас як выдавец The Washington Post заблакаваў публікацыю рэдакцыйнага артыкула ў падтрымку кандыдата ад дэмакратаў Камалы Харыс. Газета пазбавілася сотняў тысяч падпісчыкаў. Пасля выбараў Безас павіншаваў Трампа з перамогай разам з іншымі кіраўнікамі тэхналагічных кампаній.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вылизывают как могут.
Все что нужно знать о людях которые называли трампа - фашистом и другими не красивыми словами.