Amazon запусціла робатаксі ў ЗША
Брэнд Zoox, які належыць Amazon, запусціў у Каліфорніі беспілотны транспарт, які нагадвае вялікі тостар.

Вытворца апублікаваў фатаграфіі транспартнага сродку і правёў першыя выпрабаванні на дарозе. Максімальная хуткасць аўтамабіля абмежаваная 64 км/г.
Урад ЗША дазволіў выпрабаваць Zoox з умовамі: робатаксі не будзе выходзіць з акрэсленай тэрыторыі, перавышаць хуткасць і будзе выязджаць на дарогу толькі ў самыя незагружаныя па трафіку дні, то-бок у выходныя.
Пасля некалькіх тыдняў выпрабаванняў вытворца паведаміў, што Zoox ні разу не затрымаўся, не прыпыніўся і не меў ніякіх праблем падчас руху. Распрацоўшчыкі адзначылі, што Zoox выконваў правілы ПДР, своечасова тармазіў і ўключаў сігналы паваротнікаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
скоро выяснится, что робот водит лучше, чем местные армяне)))