Амерыканец з дапамогай AirTag адсачыў сваю машыну і забіў згоншчыка
Жыхар ЗША высачыў чалавека, якога падазраваў у крадзяжы сваёй машыны, і застрэліў, паведамляе Vice. Гісторыя адбылася ў тэхаскім горадзе Сан-Антоніа.
Мужчына паведаміў пра знікненне аўто, якое стаяла ў яго перад домам, у паліцыю, але вырашыў не чакаць адказу. Ён выявіў машыну на паркоўцы перад гандлёвым цэнтрам пры дапамозе міні-трэкера Apple Airtag.
Паводле яго слоў, яму здалося, што чужынец, які сядзеў унутры, дастаў пісталет, у выніку чаго завязалася перастрэлка. Паліцыя лічыць, што ўзброены быў толькі ўладальнік машыны — іншай зброі на месцы не знайшлося. 44-гадовы згоншчык быў забіты стрэлам у галаву.
Чакаецца, што абвінавачванні мужчыну выстаўляцца не будуць. Паводле законаў штату, грамадзяне могуць выкарыстоўваць смяротную зброю супраць тых, хто неправамерна замахнуўся на іх уласнасць.
Читать на dev.by