Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Банк Mercury закрывае акаўнты кампаніям з фаўндарамі з РБ, РФ і Украіны — нават калі тыя жывуць за мяжой

Амерыканскі фінтэх-сэрвіс Mercury стаў закрываць акаўнты кліентаў з заснавальнікамі, якія маюць пашпарты Беларусі, Расіі і Украіны — не ратуе нават ДНЖ іншай краіны. Пра гэта піша TechCrunch і Telegram-каналы.

6 каментарыяў

Калі Беларусь і Расія прысутнічалі ў пераліку забароненых краін ужо даўно, то Украіна была ў ім часткова, а цяпер — цалкам. Аднак гаворка ў спісе вядзецца пра адкрыццё новых рахункаў.

Паводле слоў юрыстаў, банк стаў апавяшчаць кліентаў пра закрыццё рахункаў, нават калі заснавальнікі з пашпартамі Беларусі, Расіі і Украіны не жывуць там і маюць ДНЖ у іншай краіне. У зоне рызыкі і тыя кампаніі, што мелі рахункі ў Mercury задоўга да пачатку вайны і ўвядзення санкцый. Яго кліентам рэкамендуюць мець запасныя банкаўскія рахункі.

Revolut стаў патрабаваць еўрапейскі дазвол на жыхарства або працоўную візу з беларускіх і расійскіх карыстальнікаў — інакш блакуе рахункі
Revolut стаў патрабаваць еўрапейскі дазвол на жыхарства або працоўную візу з беларускіх і расійскіх карыстальнікаў — інакш блакуе рахункі
Па тэме
Revolut стаў патрабаваць еўрапейскі дазвол на жыхарства або працоўную візу з беларускіх і расійскіх карыстальнікаў — інакш блакуе рахункі

Прадстаўнікі Mercury пацвердзілі журналістам TechCrunch, што спынілі перасталі кліентаў з шэрагу краін. Сёлета Mercury прыцягнуў увагу амерыканскіх уладаў тым, што адкрываў рахункі ў рызыкоўных юрысдыкцыях праз свайго партнёра Choice Bank. Таксама Choice атрымаў за тое, што дазволіў замежным кліентам Mercury «адкрыць тысячы рахункаў, выкарыстоўваючы сумнеўныя метады пацверджання таго, што яны маюць прысутнасць у ЗША».

У Mercury дадалі, што ўдасканальваюць сваю камплаенс-сістэму і што нядаўна разаслалі некаторым кліентам апавяшчэнні пра тое, што «больш не могуць абслугоўваць іх альбо ў сувязі з адрасам (адрасамі), якія яны пазначылі, альбо з лакацыяй, дзе зафіксаваная частая актыўнасць па колькасці». Беларусь тут у кампаніі такіх краін, як Паўночная Карэя, Іран, Пакістан, Самалі і Лівія.

Украіна, у якой (да нападу Расіі была) вельмі дынамічная стартап-супольнасць, трапіла ў спіс таму, што з ёй стала «занадта складана» працаваць, бо некалькі яе рэгіёнаў знаходзяцца пад санкцыямі ЗША. Таксама, прынамсі ў дачыненні да Украіны, у Mercury сказалі, што навіна тычыцца толькі заснавальнікаў, якія жывуць у гэтай краіне, а не ўладальнікаў украінскага пашпарта ў ЗША.

Paysera прекращает проводить денежные переводы в Беларусь и Россию
Paysera прекращает проводить денежные переводы в Беларусь и Россию
Па тэме
Paysera прекращает проводить денежные переводы в Беларусь и Россию

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

petrunio84
petrunio84 Майор в шарага N2395763295
-1

[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] плевать хотел на свои соотечественников и до этого.

5

Никогда не слышал про такой банк ..

-2

Кто это?

Anonymous
Anonymous
-4

Украина здесь в компании таких стран, как Северная Корея, Иран, Пакистан, Сомали и Ливия

Ой как неудобно вышло

0

А чего неудобного? Думаешь по второй части вопроса украинцы счастливы быть в этой компании? По своей вине они там?

3

Сразу видно, что ты вдумчивый читатель. А теперь вопрос. Каким боком этот банк к EU? Отвечает Аристотель Друзь. 😂