60% амерыканцаў хочуць авертайміць, каб крыху больш зарабляць
Інфляцыя і падаражэнне кошту жыцця прымушаюць жыхароў ЗША шукаць новую працу і працаваць дадатковыя гадзіны.
Інфляцыя і падаражэнне кошту жыцця прымушаюць жыхароў ЗША шукаць новую працу і працаваць дадатковыя гадзіны.
Інфляцыя і падаражэнне кошту жыцця прымушаюць жыхароў ЗША шукаць новую працу і працаваць дадатковыя гадзіны.
Паводле даследавання маркетынгавай кампаніі Qualtrics, 57% рэспандэнтаў «хочуць мець магчымасць працаваць звышурочна і ў дадатковыя змены», каб прынесці ў сям’ю больш грошай. Сярод рэспандэнтаў з дзецьмі доля такіх была 60%.
Апытанне праводзілася ў жніўні-верасні сярод 1+ тысячы амерыканцаў ва ўзросце ад 18 гадоў, якія працуюць на поўную стаўку.
Летась супрацоўнікі ў ЗША масава звальняліся ў асноўным таму, што працадаўцы не шанавалі іх, або праз выгаранне. Цяпер тэмпы «вялікага звальнення» ўсё яшчэ перавышаюць перадпандэмійныя, аднак падштурхоўвае людзей да гэтага фінансавае пытанне.
64% апытаных заявілі, што аплачваць выдаткі стала складаней. Амаль 70% працоўных бацькоў адказалі, што іх заробкі не паспяваюць расці за цэнамі. Гаворка вядзецца ў тым ліку пра прадукты харчавання, транспарт і догляд дзяцей.
18% рэспандэнтаў для скарачэння выдаткаў пераехалі ў гарады, дзе цэны «кусаюцца» менш, а яшчэ 13% збіраюцца так паступіць. Працоўныя бацькі пераязджаюць для эканоміі ў два разы часцей, чым тыя, хто не мае дзяцей.
37% удзельнікаў даследавання знаходзяцца ў пошуку іншай, больш высокааплатнай працы, а звыш паловы ўжо шукалі або плануюць шукаць другую працу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Удачи ребята! А мы на 4-хдневку перейдём.
овертаймить летом хорошо, когда уборочная компания, а зимой на ремонт становишся и хорошо если минималку заплатят