Амерыканец са спісу Forbes ліквідуе бізнэс у Беларусі
Гаворка вядзецца пра заснавальніка і акцыянера распрацоўшчыка ІТ-прадуктаў для фармацэўтычнай галіны Veeva Systems Пітэра Гаснера. Як піша Office Life, ён займае 984 месца ў сусветным рэйтынгу мільярдэраў, а яго багацце ацэньваецца ў $3,1 млрд.

У 2019 годзе Viva за $430 млн набыла амерыканскую кампанію Crossix Solutions, якая працуе з кліентамі ў галіне аховы здароўя. У яе склад уваходзіў цэнтр распрацоўкі ў Мінску, адкрыты ў 2018 годзе. Мясцовы бізнэс «Кросікс Салюшнз Бай» ад 2019 года з’яўляўся рэзідэнтам ПВТ.
Першапачаткова пасля пачатку вайны ва Украіне Veeva захавала офіс у Мінску, але ад гэтага мая «Кросікс Салюшнз Бай» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
Раней стала вядома, што з беларускага рынку сыходзіць яшчэ адная буйная ІТ-кампанія з амерыканскім капіталам Ciklum. Яе кантрольным пакетам валодае бізнэсовец Джордж Сорас, які займае 246 месца ў спісе Forbes ($8,6 млрд).
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.