Anthropic абвінаваціла OpenAI у «хлусні« з-за ўгоды з Пентагонам, Альтман апраўдваецца
Кіраўнік Anthropic Дарыа Амадэй рэзка раскрытыкаваў OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана з-за кантракта кампаніі з Міністэрствам абароны ЗША.
Кіраўнік Anthropic Дарыа Амадэй рэзка раскрытыкаваў OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана з-за кантракта кампаніі з Міністэрствам абароны ЗША.
Кіраўнік Anthropic Дарыа Амадэй рэзка раскрытыкаваў OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана з-за кантракта кампаніі з Міністэрствам абароны ЗША.
Канфлікт узнік пасля таго, як перамовы паміж Anthropic і Міністэрствам абароны ЗША зайшлі ў тупік. Вайскоўцы хацелі атрымаць доступ да тэхналогій кампаніі для «любога законнага выкарыстання», аднак Anthropic настойвала на дадатковых гарантыях: яе мадэлі не павінны прымяняцца для масавага унутранага сачэння за грамадзянамі ЗША або для цалкам аўтаномнай зброі. Бакі не змаглі дамовіцца, і міністэрства заключыла пагадненне з OpenAI.
У лісце супрацоўнікам Амадэй заявіў, што тлумачэнні OpenAI адносна ўгоды не адпавядаюць рэчаіснасці. «Асноўная прычына, па якой яны прынялі гэтую ўгоды, а мы — не, заключаецца ў тым, што яны хацелі супакоіць супрацоўнікаў, а мы сапраўды хацелі прадухіліць злоўжыванні», — напісаў ён. Па яго словах, Альтман «фальшыва ўяўляе сябе міратворцам і перагаворшчыкам», тады як публічная пазіцыя OpenAI — гэта «адкрыты падман».
OpenAI, са свайго боку, сцвярджае, што кантракт змяшчае абмежаванні. У блогу кампаніі гаворыцца, што Пентагон запэўніў кампанію ў тым, што масавае сачэнне за грамадзянамі ЗША лічыцца незаконным і не плануецца. «Мы пераканаліся, што гэта прама адлюстравана ў кантракце і не падпадае пад паняцце законнага выкарыстання», — адзначаецца ў паведамленні кампаніі.
Сам Альтман таксама паспрабаваў растлумачыць пазіцыю OpenAI супрацоўнікам на ўнутранай сустрэчы. Па яго словах, кампанія не прымае рашэння аб тым, як менавіта ваенныя будуць выкарыстоўваць тэхналогіі. «Пентагон ясна даў зразумець, што мы не прымаем аператыўныя рашэнні аб ужыванні нашых мадэляў», — сказаў Альтман. Ён дадаў, што такія рашэнні застаюцца за урадам і міністрам абароны ЗША. «Вы можаце лічыць, што ўдар па Ірану быў правільным, а ўварванне ў Венесуэлу — не. Але вы не можаце ўплываць на такія рашэнні», — заявіў ён.
Пры гэтым Альтман прызнаў, што аб’ява аб кантракце выглядала няўдала. У адным з паведамленняў ён напісаў, што пагадненне «выглядала апартуністычным і неахайным», дадаўшы: «Мы не павінны былі спяшацца з аб’явай [аб пагадненні] у пятніцу». Кантракт выклікаў прыкметную рэакцыю і сярод карыстальнікаў. Па даных аналітыкаў, пасля аб’явы аб здзелцы колькасць выдаленняў ChatGPT вырасла амаль на 300%, а аплікацыя Claude ад Anthropic паднялася ў рэйтынгах App Store, часова абагнаўшы ChatGPT.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.