Антывірус «Лабараторыі Касперскага» аўтаматычна выдаліўся з камп'ютараў у ЗША
На камп’ютарах амерыканскіх карыстальнікаў антывірусы «Лабараторыі Касперскага» аўтаматычна выдаліліся, а іх месца заняў антывірус UltraAV кампаніі Pango Group.

Каля 1 мільёна кліентаў расійскай кампаніі былі пераведзеныя на антывірус UltrаАV. Pango Group заявіла, што былыя кліенты «Лабараторыі Касперскага» працягнуць атрымліваць абнаўленні бяспекі і пасля замены антывіруса.
Былым кліентам з прыладамі на базе macOS і Android для ўсталёўкі новага антывіруса трэба перайсці па спасылцы з ліста, які Pango Group мае даслаць на працягу верасня. Карыстальнікам не прыйдзецца зноўку афармляць падпіску.
Раней сёлета ўлады ЗША абвясцілі «Лабараторыю Касперскага» пагрозай нацыянальнай бяспецы», а пазней кампанія прыняла рашэнне цалкам згарнуць сваю дзейнасць у краіне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Что лишний раз доказывает что не стоило с этим трояном связываться изначально.