Apple дазволіла эмулятару Android-праграм трапіць у App Store. Але хутка спахапілася. Аднак яго ўсё яшчэ можна паставіць
У App Store ненадоўга з’явілася праграма Andarium для лакальнага запуску Android 17 проста на iPhone і iPad, але неўзабаве Apple выдаліла яе з крамы, паведамляе Notebookcheck. Як расказаў аўтар праекта І Сэ, кампанія вынесла яму афіцыйнае папярэджанне і прыбрала праграму, спаслаўшыся на пункты 2.5.2 і 1.1 правілаў App Review — прэтэнзіі датычыліся менавіта таго, што праграма ўзнаўляе асяроддзе Android на iOS-прыладах.

У адрозненне ад воблачных сервісаў, Andarium запускаў сістэму на базе LineageOS (Android 17) лакальна на самой прыладзе. Унутры выкарыстоўвалася ядро Linux, скампіляванае пад працэсары Apple Arm (яно таксама даступна асобна пад назвай Kernarium), у звязцы з эмуляцыяй праграм і слоем трансляцыі графікі. Карыстальнікі маглі ставіць APK-файлы проста праз стандартнае файлавае прыкладанне, наладжваць размеркаванне рэсурсаў працэсара і памяці, рабіць здымкі стану віртуальнай машыны і падключаць вонкавыя прылады ўводу.
Аднак працавала такая звязка далёка не ідэальна: незалежныя тэсты адзначалі перыядычныя тармажэнні, абмежаванні па награванні ды недахоп аператыўнай памяці. Акрамя таго, праграма патрабавала чып не старэйшы за Apple A14 і ставіла віртуальную машыну на паўзу пры згортванні ў фон.
Нягледзячы на выдаленне з App Store, распрацоўшчык праекта апублікаваў зыходны код і гатовыя зборкі на GitHub. Так што тэхнічна запусціць Android на iPhone усё яшчэ можна — папросту сама Apple чакана не гарыць жаданнем распаўсюджваць такія інструменты праз сваю краму.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.