Apple рыхтуе «рэвалюцыйную» iOS 18. Што вядома пра новую АС?
Нягледзячы на паўзу ў распрацоўцы новай АС, кампанія плануе значна абнавіць софт для iPhone налета. Абнаўленне мае стаць найбуйнейшым ад моманту выхаду iOS 14 у 2020 годзе.
Нягледзячы на паўзу ў распрацоўцы новай АС, кампанія плануе значна абнавіць софт для iPhone налета. Абнаўленне мае стаць найбуйнейшым ад моманту выхаду iOS 14 у 2020 годзе.
На думку журналіста Bloomberg Марка Гурмана, мэта распрацоўшчыкаў палягае ў тым, каб дадаць у мабільную АС значныя новыя функцыі і змены дызайну. Таксама кампанія хоча істотна павысіць прадукцыйнасць і ўзровень бяспекі. У дакументацыі для ўнутранага карыстання Apple называе iOS 18 «амбіцыйнай і пераканаўчай».
«Пасля некалькіх гадоў сціплых абнаўленняў iOS наступная версія праграмнай платформы для iPhone і iPad можа стаць адносна рэвалюцыйнай. Унутры кампаніі кіраўніцтва Apple ахарактарызавала будучыя абнаўленні аперацыйнай сістэмы як „амбіцыйныя і пераканаўчыя“ са значнымі новымі функцыямі і зменамі ў дызайне, а таксама паляпшэннямі прадукцыйнасці і бяспекі», — піша Гурман.
Што кажуць інсайдары пра змены ў iOS 18:
Дата выпуску. СМІ называюць меркаванай датай рэлізу iOS верасень 2024 года. Да агульнага рэлізу Apple плануе паказаць iOS 18 у выглядзе бэта-версій для распрацоўшчыкаў і публічных бэта-версій. Чакаецца, што першая бэта-версія для распрацоўшчыкаў будзе даступная неўзабаве пасля ключавой прэзентацыі Apple на WWDC' 24, якая звычайна праходзіць у чэрвені.
З’яўленне АІ. Чакаецца, што асноўны акцэнт на iOS 18 будзе зроблены на сэрвісах і функцыях, заснаваных на штучным інтэлекце. Гэта ўключае ў сябе абнаўленні папулярных праграм, арыентаваных на AI, і, магчыма, значныя паляпшэнні ў Siri, галасавым памочніку Apple. Вядомы аналітык Джэф Пу сцвярджае, што новая iOS будзе мець функцыі АІ, убудаваныя ў сумяшчальныя iPhone, а таксама функцыі, даступныя з воблака.
Генератыўная Siri. Паводле наяўных наяўныхданых, кампанія інвестуе значныя сродкі ў тэхналогію генератыўнага АІ, якая можа стаць адным з найважнейшых аспектаў iOS 18. Гэтыя інвестыцыі ўключаюць набыццё сервераў для распрацоўкі АІ і навучанне ўласных вялікіх моўных мадэляў (LLM), якія могуць пашырыць магчымасці Siri. Гурман заявіў, што Apple працуе над унутраным чат-ботам пад назвай «Apple GPT», які дададуць у галасавы памочнік.
Сумяшчальнасць. Мадэлі серыі iPhone 11 і навейшыя практычна гарантавана сумяшчальныя з iOS 18. Існуе нявызначанасць у дачыненні да ўключэння старых мадэляў, такіх як iPhone XR, iPhone XS і iPhone XS Max. Хоць звычайна гэтыя мадэлі могуць быць знятыя з падтрымкі, Apple часам падаўжае тэрмін дзеяння абнаўленняў для старых прылад пасля звычайнага пяцігадовага перыяду.
Канкурэнцыя. Пераход Apple да больш прасунутым функцый АІ у iOS 18 — спроба дагнаць канкурэнтаў, у першую чаргу Google і Microsoft, якія актыўней укараняюць штучны інтэлект у свае АС.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.