Apple і Google дадалі ў смартфоны дадатковую абарону ад сачэння
У абнаўленні iOS з’явілася функцыя апавяшчэння аб Bluetooth-трэкерах, функцыя Repair State, якая дазваляе рамантаваць iPhone без адключэння Find My, а таксама магчымасць загрузкі праграм напрамую з сайтаў распрацоўшчыкаў.
У абнаўленні iOS з’явілася функцыя апавяшчэння аб Bluetooth-трэкерах, функцыя Repair State, якая дазваляе рамантаваць iPhone без адключэння Find My, а таксама магчымасць загрузкі праграм напрамую з сайтаў распрацоўшчыкаў.
Apple і Google ліквідавалі недахопы бесправадных трэкераў, такіх як Apple AirTag і Tile, што дазвалялі сачыць за людзьмі з выкарыстаннем Bluetooth-трэкераў. Цяпер iPhone і Android-смартфоны будуць папярэджваць карыстальнікаў пра знаходжанне паблізу бесправаднога трэкера, калі карыстальнік не ведаў пра сачэнне і хоча яго спыніць.
Абедзве кампаніі ўкаранілі гэтыя абвесткі ў абнаўленні сваіх мабільных АС. Карыстальнікі будуць атрымліваць паведамленне пра знаходжанне побач Bluetooth-трэкера, які перамяшчаецца разам з імі. Яны змогуць уключыць гукавы сігнал, каб такі трэкер было лягчэй знайсці, а таксама атрымаць інструкцыі па яго адключэнні.
Раней СМІ апісвалі выпадкі, калі зламыснікі падкідвалі трэкеры ў бары з мэтай сачэння. Apple і Google працуюць над стварэннем галіновай спецыфікацыі для падобных прылад, якая патрабуе ад іншых кампаній наяўнасці апавяшчэнняў пра непажаданае сачэнне.
Акрамя апавяшчэнняў у iOS 17.5 з’явілася магчымасць спампоўваць праграмы з сайтаў распрацоўшчыкаў у ЕС. Праграма Apple News+ атрымала аўтаномны рэжым працы, які дазваляе чытаць навіны без інтэрнэту. Функцыя Repair State пакідае службу пошуку Find My уключанай падчас рамонту. На задуму распрацоўшчыкаў, гэта паскорыць працэс абслугоўвання і зробіць яго бяспечнейшым.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.