Apple Intelligence і палепшаная Siri з'явяцца на iPhone толькі налета
Пашыраныя магчымасці сістэмы Apple Intelligence для iOS 18 адкладаюцца: інтэграцыя рашэнняў для галасавога памочніка Siri будзе рэалізаваная налета.

Паводле звестак журналіста Bloomberg Марка Гурмана, Siri атрымае пашыраны кантроль над праграмамі iOS пасля выхаду версіі iOS 18.4 вясной 2025 года. Гаворка вядзецца пра ўзаемадзеянне з карыстальніцкім кантэнтам праз Apple ID. Бэта-версія сістэмы выйдзе ў студзені.
Apple паказала АІ-сістэму Apple Intelligence на прэзентацыі WWDC 2024. Сярод новых функцый — магчымасць рэдагавання фатаграфій па галасавым запыце, падключэнне да чат-бота ChatGPT, візуальны трэкер інтэрфейсу і іншыя. Інтэграцыя Apple Intelligence у АС visionOS запланаваная на 2025 год.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.