Apple заявіла пра скарачэнне паставак iPhone 14 Pro і Pro Max
Кампанія прагназуе скарачэнне паставак iPhone 14 Pro і Pro Max праз кавідныя абмежаванні на прадпрыемстве ў Кітаі.

Завод Foxconn у Чжэнчжоў у Кітаі, дзе збіраюць большасць смартфонаў кампаніі, працягвае працаваць, але «на значна зніжанай магутнасці» праз кавідныя абмежаванні. «Мы працягваем назіраць высокі попыт на мадэлі iPhone 14 Pro і iPhone 14 Pro Max. Аднак цяпер мы чакаем меншы аб’ём паставак iPhone 14 Pro і iPhone 14 Pro Max, чым меркавалася раней, і пакупнікам прыйдзецца даўжэй чакаць, каб атрымаць свае новыя тавары», — расказалі ў Apple.
Фабрыка знаходзіцца ў эканамічнай зоне аэрапорта, на мінулым тыдні тут увялі абмежаванні праз успышку каранавіруса. Завод абмежаваў перамяшчэнне супрацоўнікаў тэрыторыяй прадпрыемства і іх дамамі. Некаторыя супрацоўнікі адмовіліся вяртацца на завод, іншыя збеглі з прадпрыемства. Паводле даных Counterpoint Research, завод у Чжэнчжоў звычайна вырабляе больш за 80% базавых мадэляў iPhone 14 і 85% мадэляў Pro.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.