Apple шукае шчыліны, каб не выконваць патрабавання ЕС пра ўсталяванне чужога софту
Apple рыхтуецца супрацьстаяць прынятаму ў ЕС антыманапольнаму закону пра лічбавыя рынкі — і шукае шчыліны не выконваць патрабаванняў.
Apple рыхтуецца супрацьстаяць прынятаму ў ЕС антыманапольнаму закону пра лічбавыя рынкі — і шукае шчыліны не выконваць патрабаванняў.
Apple рыхтуецца супрацьстаяць прынятаму ў ЕС антыманапольнаму закону пра лічбавыя рынкі — і шукае шчыліны не выконваць патрабаванняў.
Кампанія пацвердзіла, што на яе распаўсюджваецца дзеянне еўрапейскага антыманапольнага закона пра лічбавыя рынкі (DMA). Да 5 сакавіка 2024 года Apple мае прывесці свае палітыкі ў адпаведнасць з патрабаваннямі дакумента. Кампанія абавязаная дазволіць распрацоўшчыкам выкарыстоўваць чужыя плацежныя сістэмы пры аплаце лічбавага кантэнту і паслуг, дазволіць карыстальнікам усталёўваць праграмы не толькі з App Store, стварыць умовы для сумяшчальнасці iMessage з іншымі сэрвісамі для абмену паведамленнямі.
На думку 9to5Mac, да вызначанага тэрміну кампанія зможа выканаць толькі першы пункт патрабаванняў, рэалізацыя двух іншых можа зацягнуцца на гады. Фармулёўка DMA пра ўсталяванне софту з чужых крыніц мае агаворку, звязаную з бяспекай прылады. Apple зможа паспрабаваць даказаць, што прымус карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў купляць і прадаваць праграмы толькі праз App Store — гэта адзіны спосаб абараніць іх ад шкодных і ашуканскіх праграм.
Таксама DMA мае на ўвазе, што Apple мае падзяліцца тэхнічнымі спецыфікацыямі iMessage з іншымі распрацоўшчыкамі. Такі абмен інфармацыяй не мае падрываць высокі ўзровень бяспекі і абароны даных. Выданне мяркуе, што Apple будзе наўмысна сабатаваць гэты працэс і падрыхтуе такі тэхнічны дакумент, які будзе максімальна бескарысны для іншых кампаній, і ў выніку яны не змогуць скарыстацца данымі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
digital jails are very profitable
and you are likely helping build one of them aka gamez
Никогда не понимал, зачем платить x2 прайс, чтобы получать уже давно реализованный на других системах функционал под крики "АМАЗИНГ" и закрытую на глухо экосистему. Ладно бы еще дизайнеры покупают эту галимотью, они не от мира сего и рациональность не их конек, но вот остальные?